Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Цырымонія закрыцця Рэспубліканскай выставы "Трыенале сучаснага мастацтва"

  • 07.08.2020

7 жніўня а 17-й гадзінеўПалацы мастацтва (вул. Казлова, 3) адбудзецца цырымонія закрыцця і ўзнагароджанне пераможцаў Рэспубліканскай выставы «Трыенале сучаснага мастацтва» па выніках Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва» ў 2019–2020 гг., арганізаванага Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскім гарадскім і абласнымі выканаўчымі камітэтамі, Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь.

Экспазіцыя прадстаўляе 92 работы, якія былі выбраны адборачнай камісіяй з 358 заявак па 10 намінацыях: «Жывапіс», «Графіка», «Скульптура», «Дызайн», «Актуальнае мастацтва» (арт-аб’ект, інсталяцыя), «Мастацкая фатаграфія», «Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Мастацтвазнаўства і крытыка», «Творчы дэбют».

Падчас правядзення выставы прафесійнае журы вызначыць лаўрэатаў Конкурсу з ліку прэтэндэнтаў у кожнай з намінацый. Пераможцы атрымаюць грашовую прэмію, дыплом лаўрэата і спецыяльны прыз. Таксама будуць уручаны дыпломы «За ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва» і «Мецэнат выяўленчага мастацтва».

Кантактны тэлефон:

+375 29 159-78-21 (каардынатар Конкурсу – Аўчыннікава Дар’я Максімаўна)