Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Рэспубліканскі семінар "ВЫТОКІ БЕЛАРУСКАЙ АРХЕАЛОГІІ: (НЕ)СТРАЧАНАЯ СПАДЧЫНА"

  • 15.10.2020

Паважаныя сябры!

Запрашаем Вас прыняць удзел у рэспубліканскім семінары

ВЫТОКІ БЕЛАРУСКАЙ АРХЕАЛОГІІ: (НЕ)СТРАЧАНАЯ СПАДЧЫНА (да 190-годдзя з дня нараджэння У.Б. Антановіча, да 130-годдзя з дня нараджэння Г.А. Бонч-Асмалоўскага і да 125-годдзя з дня нараджэння А.Д. Кавалені)

Семінар адбудзецца 15 кастрычніка 2020 года на пляцоўцы Гомельскага палацава-паркавага ансамбля (г. Гомель, пл. Леніна, 4)

Падчас працы навуковага семінара плануецца абмеркаванне наступных пытанняў:

  • Гісторыя археалагічных даследаванняў паўднёва-ўсходняй Беларусі і суседніх рэгіёнаў.
  • Працы У.Б. Антановіча, Г.А. Бонч-Асмалоўскага і А.Д. Кавалені на археалагічных помніках Беларусі і суседніх краін.
  • Аналіз калекцый з помнікаў, недасяжных для палявых даследаванняў.
  • Вынікі апошніх даследаванняў паўднёва-ўсходняй Беларусі і суседніх рэгіёнаў.

Для ўдзелу ў працы семінара неабходна падаць заяўку да 15 верасня 2020 года на пошту vytoki.arc@gmail.com, у якой павінна ўтрымлівацца наступная інфармацыя:

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку.
  2. Месца працы, пасада.
  3. Навуковая ступень, званне.
  4. Назва даклада.
  5. Кантакты (тэлефон, пошта).

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўдзелу ў семінары.

Аплата праезду, харчаванне і пражыванне за кошт камандзіруючых арганізацый.

Арганізацыйны камітэт:

Арабей Алеся – alesiaarabei@gmail.com

Гаршкоў Аляксандр - ales.harshkou.arch@gmail.com

Ліндзянкоў Дзмітрый – archeologia-gdpa@yandex.by

Плавінскі Мікалай - plavinsky_arc@mail.ru

Ткачоў Алег - aleh.tkachou@gmail.com