Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Рэспубліканская выстава “Трыенале сучаснага мастацтва”

  • 22.07.2020

22 ліпеня ў Палацы мастацтва адбудзецца цырымонія адкрыцця Рэспубліканскай выставы “Трыенале сучаснага мастацтва” па выніках Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва” ў 2019 – 2020 гг., арганізаванага Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскім гарадскім і абласнымі выканаўчымі камітэтамі, Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь.

Сярод задач конкурсу – адраджэнне, развіццё і папулярызацыя лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнага выяўленчага мастацтва, прыцягнення да яго ўвагі шырокіх слаёў грамадства; павышэнне прафесійнага майстэрства ўдзельнікаў конкурсу; выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, развіццё яе творчых здольнасцей.

Экспазіцыя прадставіць 92 работы, якія былі вызначаны адборачнай камісіяй з 358 заявак па 10 намінацыях: “Жывапіс”, “Графіка”, “Скульптура”, “Дызайн”, “Актуальнае мастацтва” (арт-аб'ект, інсталяцыя), “Мастацкая фатаграфія”, “Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Мастацтвазнаўства і крытыка”, “Творчы дэбют”.

У перыяд правядзення выставы прафесійнае журы вызначыць лаўрэатаў конкурсу з ліку прэтэндэнтаў. Пераможцы атрымаюць грашовую прэмію, дыплом лаўрэата і спецыяльны прыз. Таксама будуць уручаны дыпломы “За ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва” і “Мецэнат выяўленчага мастацтва”. Па выніках выставы будзе падрыхтаваны каталог.

Кантактны тэлефон:

+375 29 159-78-21 (каардынатар конкурсу, памочнік дырэктара музея Аўчыннікава Дар'я Максімаўна).