Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Інсталяцыя ”…настала лета…”

  • 03.06.2020

У вітрыне, дзе знаходзіцца партрэт, на якім выяўлены персанаж з прыхаванай усмешкай, мы дазваляем сабе час ад часу пажартаваць, ствараючы дзёрзкія інсталяцыі. Чарговая з іх прысвечана любімай многімі пары года – лету.

Прыйшло лета–не–лета, халоднае, мокрае… Але настане лета доўгачаканае, цёплае; час раскаванасці і свабоды: канікулы, вакацыі, адпачынкі з пагружэннямі ў ваду – рэчку, мора, акіян…; з адчуваннем асалоды ад травы і пяску пад босымі нагамі… Мінімум адзення, максімум святла…