Упершыню Ноч Музеяў у Нацыянальным гістарычным музеі анлайн!
Спецыяльна для «Ночы музеяў – 2020» каманда рок-фолк оперы «Чарадзей» сумесна з VOKA стварыла адаптаваную анлайн-версію оперы. У гэтую ноч залы музея сталі дарогай для гераіні мюзікла беларускай багіні Мары, якая павінна прайсці доўгі і поўны выпрабаванняў шлях у пошуках Усяслава Чарадзея. У залах Нацыянальнага гістарычнага музея ў вінтажным сярэднявечным лямпавым акустычным фармаце прагучалі нумары з рок-фолк оперы «Чарадзей». Упершыню гледачу прадстаўлены нумары з другой часткі сагі – «Чарадзей. Еўфрасіння».