Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



14 сакавіка - Міжнародны дзень пытанняў

  • 14.03.2020

Штогод 14 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень пытанняў!

Нацыянальны гістарычны музей далучаецца да гэтай падзеі і гатовы адказаць на ўсе пытанні сваіх гасцей. У гэты дзень нашых наведвальнікаў чакае адмысловая скрынка, у якой яны могуць пакінуць любыя пытанні па гісторыі Беларусі, пра музей і яго жыццё, пра будні супрацоўнікаў і пра што хочаце. Мы пастараемся знайсці адказы і падзелімся імі ў нашых сацыяльных сетках, ні адно пытанне не застанецца без увагі. Аўтар самага цікавага пытання атрымае падарунак ад музея, для гэтага, калі ласка, абавязкова пакідайце Вашы кантакты!

Заставайцеся дапытлівымі, хадзіце ў Музей!

Тэлефон +37517 327 48 27