Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка "Паэзія вышыўкі"

  • 27.02.2020

Гасцёўня Уладзіслава Галубка прадстаўляе выстаўку "Паэзія вышыўкі".

Вышыўка — дзіўнае мастацтва, якое патрабуе да сябе асаблівай увагі, скрупулёзнасці, уседлівасці і спецыяльных навыкаў. Бо менавіта, дзякуючы ім, нараджаюцца самыя сапраўдныя шэдэўры. Хтосьці стварае неверагодна маштабныя, дзіўнай прыгажосці карціны, вышытыя крыжыкам, а хтосьці сціпла вышывае роўняддзю, прыдумляючы не менш арыгінальныя працы, якія маюць попыт.

Вышывальшчыцы бачаць навакольны свет па–іншаму, па–свойму. Гэта своеасаблівы погляд праз вушка іголкі, калі ўсё звычайнае ператвараецца ў чараўніцтва. Гэты незвычайны свет ствараецца на кавалачках тканіны з дапамогай маленькай іголачкі і рознакаляровых нітачак, але як шмат колераў і адценняў, як шмат дзіўных і незвычайных сюжэтаў можна ўявіць з іх дапамогай. Кожная праца — гэта маленькі шэдэўр, створаны з цеплынёй і любоўю, з велізарным жаданнем зрабіць наша жыццё больш дзіўным і прыгожым!

"Паэзія вышыўкі" — выстаўка вышытых карцін грамадска–культурнага аб'яднання "Вышывальшчыца". Ідэя стварэння калектыву ўзнікла ў 2006 годзе. За гады існавання аб'яднання было праведзена больш за 50 выставак на розных пляцоўках нашага горада: Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры», Рэспубліканскага цэнтра народнай творчасці, музеі «Лошыцкая сядзіба», Храме Іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць " і інш.

На выстаўцы прадстаўлены больш за 40 работ рарнастайных сюжэтаў: пейзаж, нацюрморт, кветкі, гарадскія матывы, геральдыка, жанравыя сцэнкі ў розных тэхніках вышыўкі. Больш за 20 карцін будуць экспанавацца ўпершыню і кожная з іх унікальная.

У працэсе сваёй творчасці, вышывальшчыцы дзеляцца прыгажосцю і натхненнем з усімі, хто бачыць, успрымае гэтую прыгажосць і можа па вартасці ацаніць творчасць простых і сціплых, але неверагодна таленавітых і выдатных ў сваёй творчасці жанчын.

Вышыўка, як лірычная музыка, супакойвае, расслабляе, дазваляе забыць усё негатыўнае і акунуцца ў чароўны свет фарбаў і асалоды.

Гасцёўня Уладзіслава Галубка

Адрас: г. Мінск, вул. Старавіленская, 14

Без выхадных: з 10.00 да 17.30

Тэл. для даведак: (017) 243 –74–03