Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Дзень роднай мовы!

  • 21.02.2020

У 2020 годзе Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь далучаецца да міжнароднага святкавання Дня роднай мовы. З гэтай нагоды 21 лютага ў музеі запланаваны шэраг мерапрыемстваў:

  • куратарская экскурсія па выставе “Ян Камар. Фатограф з Нянькава” ад Надзеі Саўчанка і Альберта Цэхановіча;
  • лекцыя дацэнта кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ Ларыса Гедзімін “Уводзіны ў беларускую мову і арфаграфію ад У да Ў”;
  • сустрэча з Раманам Арловым (музычны гурт “У нескладовае”).

21 лютага з 16.00 уваход на святкаванне Дня роднай мовы – па школьнаму білету.

Мова – жывая сістэма, і таму і вывучаць яе можна на працягу ўсяго жыцця.

Вучыце мову і сачыце за нашымі навінамі!

Карла Маркса, 12

Зала №9