Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Час валянцінак – у Нацыянальным гістарычным!

  • 12.02.2020

З 12 па 19 лютага ў Нацыянальным гістарычным пройдзе акцыя “Час валянцінак”, прымеркаваная да любімага многімі Дня святога Валянціна. Святкаванне, што прыпадае на 14 лютага, выходзіць за рамкі аднаго дня. Што ж гэта будзе? На працягу тыдня ўся музейная прастора будзе прасякнута лірычным настроем. Валянцінкі – чырвоныя сардэчкі і аркушыкі з вершамі кахальнай лірыкі – паспрыяюць таму. Кожны, хто захоча, зможа прачытаць вершы пра каханне, змешчаныя на сцяне ў прыгожай зале, і кожны, купіўшы ўваходны білет, зможа выцягнуць сабе на памяць валянцінку – “латарэйны білет”. Бясплатна.

Аўтары вершаў – класікі сусветнай літаратуры і сучасныя паэты: Шэкспір, Купала, Багдановіч, Бродскі, Барадулін, Ахматава, Рэмарк, Бёрнс, Капуцікян, Янішчыц, Хадановіч, Цютчаў…

Вітрына ў партрэтнай зале будзе насычана колерам кахання, а назва гэтага бясцэннага пачуцця будзе напісана мовамі розных народаў свету.

Запрашаем на сустрэчу з каханнем!