Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні Адкрытага конкурсу творчых работ «Сімвалы маёй краіны» у гонар 25-годдзя зацвярджэння Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

  • 10.02.2020

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні Адкрытага конкурсу творчых работ

«Сімвалы маёй краіны» у гонар 25-годдзя

зацвярджэння Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь

і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1 Арганізатарам Адкрытага конкурсу творчых работ «Сімвалы маёй краіны» (далей – Конкурс) з’яўляецца Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці – філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (далей – Арганізатар).

1.2. Партнёрам Конкурсу з’яўляецца РГА «Белая Русь». Инфармацыйнымі партнёрамі Конкурсу выступаюць Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, Выдавецкі дом «Звязда», Выдавецкі дом «Беларусь сёння».

1.3. Мэта конкурсу: паказаць у творчых работах дзяржаўныя сімвалы як неад’емны атрыбут суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

1.4. Задачы конкурсу:

1.4.1. далучэнне творчай грамады да сацыяльна-культурнага жыцця краіны;

1.4.2. павышэнне нацыянальнай самасвядомасці грамадзян Рэспублікі Беларусь;

1.4.3. павышэнне цікаўнасці насельніцтва да сучаснай гісторыі Беларусі;

1.4.4. развіццё у беларусаў пачуцця патрыятызму і гонару за сваю краіну;

1.4.5. фарміраванне паважлівага стаўлення да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь;

1.4.6. пашырэнне магчымасцей для творчай самарэалізацыі чалавека;

1.4.7. павышэнне ўзроўню ідэалагічнага выхавання ў шырокіх слаях насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

2. ТЭРМІНЫ І ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

2.1. Конкурс лічыцца адкрытым з 3 лютага 2020 г., пасля афіцыйнага апублікавання дадзенага Палажэння на сайтах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

2.2. Конкурс праводзіцца ў два этапы:

2.2.1. Першы этап – прыняцце, апрацоўка і адбор конкурсных работ;

2.2.2. Другі этап – фінальны, вызначэнне пераможцаў і лаўрэатаў.

2.3. Тэрміны правядзення першага этапа: з 3 лютага па 13 красавіка 2020 г.

2.4. Тэрміны правядзення другога этапа: з 14 красавіка па 5 мая 2020 г.

2.5. На Конкурс прадастаўляюцца творчыя работы ў розных тэхніках выканання, якія адлюстроўваюць Дзяржаўны сцяг і/альбо Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь:

• жывапісныя і графічныя работы, выкананыя ў розных тэхніках і любымі матэрыяламі: гуаш, акварэль, пастэль, крэйда, аловак і інш.;

• творчыя работы, выкананыя ў традыцыйных відах і тэхніках народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: ткацтва, вышыўка, габелен, карункапляценне, вязанне, лямцавалянне, кераміка, цестапластыка, роспіс па дрэве, тканіне і шклу, выцінанка, папяровая пластыка, саломапластыка, лазапляценне, мастацкая апрацоўка скуры, дрэва, бяросты і інш.

2.6. Да кожнай творчай работы дадаецца заяўка згодна з Дадаткам 1.

2.7. Выява Дзяржаўнага сцяга Рэспубліки Беларусь, незалежна ад яе памераў, павінна дакладна па прапорцыях адпавядаць эталону Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

2.8. Выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, незалежна ад яе памераў, павінна дакладна адпавядаць шматкаляроваму, двухкаляроваму альбо аднакаляроваму эталонам Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у графічным ці аб’ёмным варыянце.

2.9. Матэрыялы на Конкурс прымаюцца з 3 лютага па 13 красавіка 2020 г. па адрасу Арганізатара (г. Мінск, вул. Карла Маркса, 38, пад’езд № 4) альбо паштовым адпраўленнем па адрасу: г. Мінск, вул. Карла Маркса, 38, пад’езд № 4, 220016.

2.10. На Конкурс прымаюцца індывідуальныя і калектыўныя работы.

2.11. Кожны ўдзельнік/калектыў можа прадставіць на Конкурс не больш, чым 1 творчую работу.

2.12. Да ўдзелу ў Конкурсе не дапускаюцца:

2.12.1. работы, якія паступілі пасля заканчэння тэрміну прыёму заявак;

2.12.2. фотаздымкі і фотакалажы;

2.12.3. прэзентацыі, відэа, слайд-шоў, дыяфільмы, фотафільмы;

2.12.4. работы, якія не адпавядаюць умовам дадзенага Палажэння;

2.12.5. работы, у якіх выява сцяга альбо герба не адпавядае эталонам Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь;

2.12.6. работы, змест якіх супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь і маральна-этычным нормам;

2.12.7. работы, якія зняважваюць Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь.

2.13. Патрабаванні да творчых работ:

• агульныя памеры для выявы Дзяржаўнага сцяга – не больш за 1,5 м2.

• агульныя памеры для выявы Дзяржаўнага герба – не больш за 1 м2.

2.14. Па выніках Конкурсу вызначаюцца лаўрэаты і пераможцы.

2.15. Арганізатар і партнёры Конкурсу пакідаюць за сабой права зацвярджаць спецыяльныя намінацыі, вызначаць у іх пераможцаў і ўзнагароджваць спецыяльнымі прызамі.

2.16. Работы ацэньвае прафесійнае журы ў складзе прадстаўнікоў устаноў культуры, адукацыі, навукі, сродкаў масавай інфармацыі, творчых саюзаў, органаў дзяржаўнай улады. Склад журы Конкурсу зацвярджаецца Арганізатарам.

2.17. У сваёй працы журы карыстаецца наступнымі крытэрыямі:

2.17.1. адпаведнасць работы заяўленай тэме;

2.17.2. выразнасць і арыгінальнасць аўтарскага рашэння;

2.17.3. творчы падыход да раскрыцця тэмы;

2.17.4. высокі мастацкі і эстэтычны ўзровень выканання.

3. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ І ЎЗНАГАРОДЖАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ

3.1. Лаўрэаты і пераможцы Конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі прызамі.

3.2. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 8 мая 2020 г. ва ўрачыстай абстаноўцы пры ўдзеле высокіх гасцей і сродкаў масавай інфармацыі ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці (г. Мінск, вул. Карла Маркса, 38, пад’езд № 4). Пераможцы, а таксама лаўрэаты, якія занялі прызавыя месцы, будуць праінфармаваныя аб часе і месцы правядзення цырымоніі ўзнагароджання дадаткова.

3.3. Па выніках правядзення Конкурсу творчыя работы пераможцаў і лаўрэатаў прымуць удзел у часовай экспазіцыі, арганізаванай у Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці ў гонар 25-годдзя зацвярджэння Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.

3.4. Інфармацыя аб выніках Конкурсу будзе размешчана на афіцыйных сайтах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (histmuseum.by) і Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці (msbd.histmuseum.by), а таксама апублікавана ў вядучых друкаваных і электронных сродках масавай інфармацыі.

4. АЎТАРСКІЯ ПРАВЫ

4.1. Напраўляючы сваю работу на Конкурс, аўтар аўтаматычна дае права Арганізатарам Конкурсу на выкарыстанне прадстаўленага матэрыялу ў некамерцыйных мэтах (размяшчэнне ў сетцы Інтэрнэт, тэлепраграмах, удзел у творчых праектах, публікацыі ў СМІ і інш.).

4.2. Работы, якія перамаглі ў Конкурсе, і аўтарскія правы на іх выкарыстанне застаюцца ў Арганізатараў.

4.3. Напраўляючы сваю работу на Конкурс, аўтар дае права Арганізатарам Конкурсу на выкарыстанне прадстаўленага матэрыялу ў камерцыйных мэтах (выраб сувенірнай прадукцыі і да т.п.).

4.5. Удзельнікі Конкурсу даюць сваю згоду на выкарыстанне ў рамках дэманстрацыі работ сваіх персанальных дадзеных (прозвішча, імя, імя па бацьку, адрасы электроннай пошты і іншыя звесткі).

4.6. Падача заяўкі на ўдзел у Конкурсе прадугледжвае прыняцце ўсіх умоў дадзенага Палажэння.

КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ: 8 (017) 327-46-11, msbg@tut.by