Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "…АД ІДЭІ ДА ТЭАТРАЛЬНАЙ СЦЭНЫ…"

  • 14.02.2020

З 14 лютага 2020 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь працуе выстава твораў мастака-пастаноўшчыка Кацярыны Булгакавай “…АД ІДЭІ ДА ТЭАТРАЛЬНАЙ СЦЭНЫ…”, арганізаваная сумесна з Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Кацярына Булгакава нарадзілася ў Мінску. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Член Беларускага саюза мастакоў. Кацярына Булгакава паходзіць з сапраўднай творчай дынастыі: яе бацькі таксама мастакі -мадэльеры; работы маці знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

У Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь Кацярына Булгакава прыйшла ў якасці мастака-пастаноўшчыка ў 2002 годзе. Трэба адзначыць, што мастак–пастаноўшчык – адна з ключавых фігур у стварэнні спектакля, бо менавіта яго задачай становіцца распрацоўка візуальнага вобразу персанажаў. На сенняшні дзень Кацярына Булгакава прымала ўдзел у афармленні больш за 20 спектакляў, сярод якіх – “Набука”, “Аіда” (рэжысёр М. Панджавідзэ), “Сем прыгажунь” (харэограф Ю. Пузакоў), “Доктар Айбаліт” (рэжысёр М. Панджавідзэ), “Санеты” (харэограф А. Ціхамірава), “Каханне і Смерць” (харэограф В. Кастэль) і інш.

Адна з самых громкіх апошніх яе работ – праца над балетам “Анастасія” (харэограф Ю.Траян), які выдатна прадэманстраваў уменне аўтара адаптаваць касцюм XV стагоддзя пад сцэну без страты гістарычнай дакладнасці.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. К.Маркса, 12

Тэл.: (017) 327-43-22