Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава «Вользе ♥ Андрэй Смаляк»

  • 11.02.2020

Згодна Залатой легендзе, уладны і жорсткі рымскі імператар Клаўдзій II прыйшоў да думкі, што самотны мужчына, не абцяжараны жонкай, лепш будзе змагацца на поле бітвы, і забараніў мужчынам жаніцца, а дзяўчатам - выходзіць замуж. А святы Валянцін быў звычайным палявым лекарам і святаром, які спачуваў няшчасным закаханым : ён употай, пад покрывам ночы, асвячаў шлюб кахаючых сэрцаў. За гэта яго пасадзілі ў вязніцу, прысудзіўшы да смяротнай кары. У турме святы Валянцін пазнаёміўся з цудоўнай дачкой наглядчыка – Юліяй і закахаўся ў яе.

Закаханы святар перад смерцю напісаў любай дзяўчыне прызнанне ў каханні – валянцінку, дзе распавёў пра свае пачуцці і падпісаў: "Твой Валянцін".

11 лютага, напярэдадні Дня Святога Валянціна, у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае працаваць выстава «Вользе ♥ Андрэй Смаляк». Унікальны выставачны праект – гісторыя кахання ў карцінах –уключае ў сябе 31 партрэт Вольгі.

Сумеснае жыццё мастака Андрэя і актрысы Вольгі яркае і насычанае. Яна – невычэрпная крыніца яго натхнення, муза, паплечнік і любімая жанчына ... Ён піша яе партрэты ў плыні шматлікіх гадоў, у розных стылях і тэхніках і падпісвае палотны, заўсёды вылучаючы яе імя.

Андрэй і Вольга, дасягнуўшы вядомасці ў нашай краіне, падняўшыся на самы пік поспеху, працягваюць пакараць ўсё новыя і новыя вяршыні:больш за 50 персанальных выстаў, першая аўтарская галерэя «Эрмітаж», першы ў Беларусі «зорны» праект «Ажыўшыя карціны», міжнародныя праекты «Мастацтва - мост у Еўропу», «Чырвоныя акуляры", "Карнавал", «Выбранае»…

Дэвіз Вольгі і Андрэя– «Свет стане шчаслівы толькі тады, калі ў кожнага будзе душа мастака».

Выстава працуе па 22 лютага 2020 г.

Адрас: вул. Карла Маркса, 12, г. Мінск

Тэлефон: 8017 327 43 22, 321 23 71