Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Абвешчаны конкурс эскізных праектаў надмагільнага помніка народнаму артысту СССР І.М.Лучанку

  • 03.02.2020

Мэтай конкурсу з’яўляецца пошук найбольш выразнага вобразнага рашэння надмагільнага помніка. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Удзельнікамі конкурсу могуць быць аўтары ці аўтарскія каллектывы, са скульптараў і архітэктараў, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю.

Кампазіцыйнае і пластычнае выкананне надмагільнага поніка павінна быць вытрымана ў найлепшых традыцыях нацыянальнага манументальнага мастацтва, адлюстроўваць галоўную ідэю твора – увекавечанні памяці народнага артыста СССР І.М.Лучанка і лаканічна размяшчацца на месцы пахавання.

Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прадстаўляюцца па 20 сакавіка 2020 г. па адрасе: г.Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 718, кантактныя тэлефоны + 375 17 204 86 05. Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены ўдзельнікамі конкурсу 20 сакавіка 2020 г. не пазней 17.00 па адрасе: г.Мінск, вул. Карла Маркса, 12, дзяржаўная ўстанова “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь”.

Конкурсныя матэрыялы разглядаюцца журы на закрытым пасяджэнні не пазней 1 красавіка 2020 г. Падрабязная інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (рубрыка - “Конкурсы і мерапрыемствы”).

ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу эскізных праектаў надмагільнага помніка народнаму артысту СССР І.М.Лучанку.

ЗАЯЎКА НА ЎДЗЕЛ У КОНКУРСЕ