Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка жывапісу "Мае моманты"

  • 05.02.2020

Гасцёўня Уладзіслава Галубка прадстаўляе выстаўку пейзажнага жывапісу Юліі Мохар "Мае моманты".

Кожны мастак на пачатку творчага шляху сутыкаецца з выбарам сваёй тэмы. І, як правіла, яна "нараджаецца" міжвольна, зыходзячы з жыццёвага вопыту і ўласных назіранняў, з перажыванняў, якія маюць важную ролю ў жыцці мастака. Кожная карціна, абраны сюжэт — гэта душа творцы, яго думкі, яго почырк.

На выстаўцы "Мае Моманты" прадстаўлены каля 25 пейзажаў у тэхніцы алейнага жывапісу.

Галоўная мэта выстаўкі — паказаць пэўныя моманты жыцця аўтара, бо менавіта яны з'яўляюцца незаменнымі пазламі агульнай карціны лёсу. Бурны жыццёвы рытм кожнага чалавека напоўнены мноствам сюжэтаў і імгненняў: важных і не вельмі, прыемных сэрцу і не зусім, складаных і наадварот, простых і зразумелых. У гэтым віры жыцця не заўсёды да канца ўсведамляеш, што вакол адбываецца, таму так важна, сярод шэрых будняў, заўважаць менавіта тыя моманты, якія напаўняюць душу гармоніяй і спакоем, чымсьці шчырым і чыстым, спыніцца, прыслухацца да сябе і напоўніцца новымі сіламі і эмоцыямі.

Юлія Мохар родам з Мінска. У 2012 г. скончыла Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж ім. А. К. Глебава, 2018 г. — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.

Удзел у выстаўках:

2012 — 2018 гг. — удзельніца выставак і студэнцкіх навуковых канферэнцый БДАІ, г.Мінск.

2014 г. — удзельніца выстаўкі "70 гадоў без вайны", Інстытут тэалогіі ім. святых Кірылы і Мяфодзія Беларускага дзяржаўнага універсітэта, г. Мінск.

2016 г. — удзельніца IV Міжнароднай выстаўкі–конкурсу сучаснага мастацтва «Беларускі тыдзень мастацтваў " (Belarus Art Week), Дом Масквы, г. Мінск.

2017 г. — удзельніца выстаўкі "Калядны пейзаж", Музей гісторыі горада Мінска, г. Мінск.

2017 г. — удзельніца выстаўкі–конкурсу «Адчуваючы Эквадор», Пасольства Рэспублікі Эквадор, г. Мінск

2017 г. — удзельніца ўсебеларускай выстаўкі мастацтваў «Я Манэ я Шышкін я Малевіч", мастацкая галерэя "Дом карцін", г. Мінск

2019 г. — удзельніца ўсебеларускай выстаўкі мастацтваў «Я Манэ я Шышкін я Малевіч", Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, г. Мінск

Для Юліі месца натхнення – прырода! Яе лірычнасць і паэтычнасць лепш за ўсё дапамагаюць пазбавіцца ад грузу штодзённасці і з'яўляюцца крыніцай і сродкам для пошуку новых ідэй.

Гасцёўня Уладзіслава Галубка

Адрас: г. Мінск, вул. Старавіленская, 14

Без выхадных: з 10.00 да 17.30

Тэл. для даведак: (017) 243 –74–03