Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Навуковы семінар "ВЫТОКІ БЕЛАРУСКАЙ АРХЕАЛОГІІ. ПАЎНОЧНЫ ЗАХАД: АД ПАЛЕАЛІТУ ДА КАЛОЖЫ (да 205–годдзя з дня нараджэння Я. Тышкевіча і 150–годдзя з дня нараджэння І. Стаброўскага)"

  • 06.02.2020

Паважаныя сябры!

Запрашаем Вас прыняць удзел у працы навуковага семінара

ВЫТОКІ БЕЛАРУСКАЙ АРХЕАЛОГІІ. ПАЎНОЧНЫ ЗАХАД: АД ПАЛЕАЛІТУ ДА КАЛОЖЫ (да 205–годдзя з дня нараджэння Я. Тышкевіча і 150–годдзя з дня нараджэння І. Стаброўскага)

Семінар адбудзецца 6 сакавіка 2020 г. на пляцоўцы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. К. Маркса, 12).

Падчас працы навуковага семінара плануецца абмеркаванне пытанняў:

– Гісторыі вывучэння помнікаў археалогіі ў басейне Нёмана і Віліі;

– Працы Яўстаха Тышкевіча, Іосіфа Стаброўскага, Вандаліна Шукевіча і Алены Цэгак–Галубовіч на археалагічных помніках Беларусі.

– Вынікі апошніх даследванняў у басейне Нёмана і Віліі.

Для ўдзелу ў працы семінара, неабходна падаць заяўку да 15 лютага 2020 года на пошту hist-arch@tut.by, у якой павінна ўтрымлівацца наступная інфармацыя:

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку.

2. Месца працы, пасада.

3. Навуковая ступень, званне.

4. Назва даклада.

5. Кантакты (тэлефон, пошта).

Арганізацыйны камітэт:

Арабей Алеся

Гаршкоў Аляксандр

Плавінскі Мікалай

Ткачоў Алег