Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава «Вера. Людзі. Краіны»

  • 17.01.2020

З 17 студзеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь будзе працаваць выстава ізраільскага фотамастака Барыса Равіча «Вера. Людзі. Краіны».

Выстава стала вынікам падарожжаў, роздумаў, пільнага і творчага асэнсавання жыцця і веры чалавечай. Рэлігія – частка культуры, важны ідэалагічны складнік жыцця грамадства. Вялікі рускі паэт Восіп Мандэльштам лічыў, што культура – гэта і ёсць цывілізацыя, а значыць, зразумець свет можна, толькі ўважліва і сур’ёзна даследуючы ўсе аспекты культуры. Хрысціянства, іудаізм, іслам – гэтыя рэлігійныя гіганты імкнуцца завалодаць душамі, становяцца прычынай войнаў, вакол іх ламаюцца дзіды і грукочуць трубы. Яны натхняюць, трактуюць, загадваюць, яны на сцягах – і ў кнігах прапаведнікаў і прапагандыстаў.

Анры Карцье–Брэсон неяк напісаў пра тое, што фатаграфія мае дачыненне да самай тонкай матэрыі – жывой карціны часу, якая несупынна сыходзіць у безаблічную вечнасць.

Наведвальнікі змогуць азнаёміцца з персанальнай выставай фотаработ Барыса Равіча, якая была разгорнута ў Маскве, у музеях Мінска, Гомеля і Гродна. Час захаваны на фотаздымках, якія нарадзіліся ў Вене, Мінску, Тбілісі, Барселоне, Парыжы. Барыс Равіч – уладальнік прэміі Гаўдзі, прыза міжнароднай кампаніі «Оранж», прэміі Булата Акуджавы, медалёў і дыпломаў больш за 500 міжнародных выстаў (у тым ліку ў Токіо, Мадрыдзе, Ташкенце, Фларэнцыі, Браціславе ...). Вядомы фатограф працуе вялікімі серыямі («Тэрор», «Лаўка», «Людзі і храмы», «Жанчына ў вялікім горадзе»).

Пісьменнік Міхаіл Юдсон адзначыў, што гэтыя фатаграфіі ўвасабляюць «адушаўлёнае маўчанне».

Выстава працуе па 3 лютага 2020 г.

Адрас: вул. К. Маркса, 12, г. Мінск

Тэлефон: 8017 327 43 22, 321 23 71