Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



НАСТРОЙ КАЛЯДНЫ, СТЫЛЬ КАЛЯНДАРНЫ. КАЛЯДУЕМ З БАТОРЫЕМ У СТЫЛІ НОВЫМ І СТАРЫМ!

  • 25.12.2019

Святочны настрой, створаны на выставе “Музей ёлачных цацак”, далікатна прасачыўся ў суседнюю залу, стрыманую і сур'ёзную. У інтэр'ернай вітрыне экспазіцыі «Беларусь у партрэтах і геральдыцы» з экспанатамі мінулых стагоддзяў знайшлі сабе месца прадметы сучаснага моманту: ялінка, ёлачныя ўпрыгажэнні, віншавальныя паштоўкі на беларускай, англійскай, рускай і польскай мовах. У самым куточку – кампазіцыя паштовак “Прагноз на новы, 2020 год (Год пацука)”: малады пацучок вылез са сваёй норкі пад камодай. Але ён не нашкодзіць: мама–котка з кацянём ведаюць – усё будзе добра!

У партрэтнай зале асабліва вылучаны партрэт Стэфана Баторыя, манарха Рэчы Паспалітай. Гэта ён у 1582 годзе ўвёў на яе тэрыторыі грыгарыянскі каляндар новага стылю. Ад яго ж у Беларусі бярэ пачатак традыцыя святкаваць рэлігійныя святы як па новым (каталіцкім), так і па старым (праваслаўным) календары.

Са святамі, шаноўныя госці музея!