Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава «Час казак»

  • 19.12.2019

Гасцёўня Уладзіслава Галубка прадстаўляе выставу «Час казак»!

Правядзенне чароўных лялечных выстаў у Гасцёўні Уладзіслава Галубка стала ўжо добрай навагодняй традыцыяй. І гэтая зіма не стала выключэннем.

На экспазіцыі «Час казак» прадстаўлены аўтарскія лялькі, вырабы з лямца, арт–аб'екты, калекцыя партрэтных лялек «Гісторыя ў асобах» Агнес Арагонскай, графіка «Неба жыве ў сэрцы кожнай савы, а совы жывуць у небе» Варвары Мядзведзевай і шмат іншага. У перыяд правядзення выставы будзе арганізаваны конкурс «Прыз глядацкіх сімпатый», прыняць удзел у якім, аддаўшы свой голас за найбольш упадабаную працу, зможа кожны наведвальнік.

Казкі – выдатны від мастацтва. У свет казак чалавек уступае ў самым раннім дзяцінстве. Казкі весяляць, забаўляюць, часам палохаюць, вучаць нас паступаць сумленна. Яны ніколі не старэюць, таму што ў іх захоўваецца мудрасць нашых продкаў, традыцыі і звычаі. Час, праведзены за сумесным чытаннем казак, збліжае бацькоў і дзяцей, вучыць суперажываць героям, адрозніваць дабро ад зла.

У казках сустракаецца мноства чарадзейных персанажаў. З некаторымі з іх нашых гасцей будзе знаёміць сапраўдная казачніца – пісьменніца Надзея Ясмінская.

У рамках выставы наведвальнікаў чакае цыкл займальных майстар–класаў і лекцый аб працы з рознымі тэхнікамі і матэрыяламі, якія выкарыстоўваюцца для вырабу лялек–абярэгаў, аўтарскіх лялек і незвычайных арт–аб'ектаў, а таксама майстар–клас па стварэнні лаўцоў сноў.

Гасцёўня Уладзіслава Галубка

Адрас: г. Мінск, вул. Старавіленская, 14

Без выхадных: з 10.00 да 17.30

Тэл. для даведак: (017) 243 –74–03