Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва

  • 22.11.2019

З 1 лістапада 2019 года па 15 лютага 2020 года ў Рэспубліцы Беларусь абвешчана маштабная падзея ў сферы выяўленчага мастацтва, якая аб'ядноўвае прадстаўнікоў усіх без выключэння творчых напрамкаў. Мэта падзеі – падтрымка не толькі таленавітых і вядомых майстроў, але і маладых мастакоў, адкрыццё новых імёнаў у сучасным беларускім мастацтве –

Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва

Адборачнай камісіяй будзе адабрана па 10 работ у кожнай намінацыі для ўдзелу ў Рэспубліканскай выставе сучаснага выяўленчага мастацтва. Па выніках адкрытага прагляду і ацэнкі конкурсных матэрыялаў журы вызначыць пераможцаў.

Ініцыятарам конкурсу з'яўляецца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Дырэкцыя конкурсу функцыянуе на базе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Прэмія праводзіцца па 10 намінацыях:

  • “Жывапіс”;
  • “Графіка”;
  • “Скульптура”;
  • “Дызайн”;
  • “Актуальнае мастацтва” (арт–аб’ект, інсталяцыя);
  • “Мастацкая фатаграфія” (1 работа або 1 серыя да 10 работ ад аўтара);
  • “Манументальнае і манументальна–дэкаратыўнае мастацтва”;
  • “Дэкаратыўна–прыкладное мастацтва”;
  • “Мастацтвазнаўства і крытыка”;
  • “Творчы дэбют”.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 15 лютага 2020 г.:

Кантактныя нумары: 8 017 226 05 32; 8 017 226 09 22; +375 29 159 78 21