Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Навагодні выставачны праект “Музей ёлачных цацак”

  • 06.12.2019

У прадчуванні навагодніх святаў і зімовага цуда 6 снежня 2019 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца навагодні выставачны праект “Музей ёлачных цацак”.

На выставе будуць экспанавацца навагоднія цацкі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі і Афрыкі, аналагаў якім няма ні ў адным еўрапейскім музеі. Сярод іх – рарытэтныя экспанаты: дакладная копія цацкі, якая была падараваная Папе Рымскаму Яну Паўлу ІІ і занесеная ў Кнігу рэкордаў Гінеса, велізарны шкляны шар з Венскага балю і многае іншае.

Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з традыцыямі навагодніх святаў такіх экзатычных краін, як Паўночная Карэя, Іран, Конга, Перу, Руанда, Антыгуа і Барбуда, Новая Зеландыя і многіх іншых.

Наведваўшы "Музей ёлачных цацак", кожнае дзіця зможа акунуцца ў чароўную казку, а дарослы – вярнуцца ў далёкае дзяцінства. Экспазіцыя пабудавана па прынцыпе магічнага лабірынта, у якім прадстаўлена гісторыя вытворчасці шкляных ёлачных цацак з сярэдзіны 19 стагоддзя да нашых дзён.

Выстава – частка збору найбуйнейшай сусветнай калекцыі ёлачных цацак. Кожны год "Музей ёлачных цацак" абнаўляе свае фонды, што дазваляе штогод наведваць выставу як у першы раз.

Самыя маленькія госці выставы атрымаюць магчымасць паглядзець мініяцюрны інтэрактыўны калядны гарадок.

Трэці год запар гэты праект праходзіць сумесна з Фабрыкай ёлачных цацак «Грай» («Ганарыся Рэчамі АЙчыны!»). Наведвальнікі музея атрымаюць магчымасць даведацца аб усіх сакрэтах вытворчасці навагодніх упрыгожванняў на адзінай у Беларусі фабрыцы ёлачных цацак, а таксама пад кіраўніцтвам мастакоў прадпрыемства прайсці адукацыйныя майстар–класы па вырабе ёлачных цацак і не толькі.

Таксама ў рамках праекта "Музей ёлачных цацак" будзе працаваць фірмовы магазін фабрыкі "Грай", дзе ўсе жадаючыя змогуць набыць ёлачныя цацкі па фабрычных цэнах.

Наведванне выставы "Музей ёлачных цацак" зможа падняць настрой у любое надвор'е і падараваць зарад добрых думак на доўгі час.

Кошт наведвання выставы:

Дарослы квіток – 10 BYN

Пенсіянеры, школьнікі – 6 BYN

Самыя маленькія наведвальнікі да 3–х гадоў бясплатна.

Кошт майстар–класа – 10 BYN

На выставе «Музей ёлачных цацак» пры наяўнасці жадаючых штодня праводзяцца экскурсіі ў

11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00, 17.00, 18.00.

У святочныя і перадсвяточныя дні звяртайце, калі ласка, увагу на графік работы музея.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 12

Тэл.: +375 17 327–43–22