27 лістапада а 17–й гадзіне ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адбудзецца адкрыццё выстаўкі «Станіслаў Манюшка. 18 гадоў кахання і творчасці ў Вільні» з фондаў Музея тэатра, музыкі і кіно Літвы.
Колькі гадоў пражыў бы кампазітар Станіслаў Манюшка ў Вільні, калі б не каханне да Аляксандры? Ці затрымаўся б ён у Вільні на даўжэйшы час наогул? Мы можам толькі меркаваць.
У 1836 г., прыехаўшы разам з дзядзькам Аляксандрам у Вільню, будучы кампазітар спыняецца ў доме Мюлераў, на вуліцы Вокечу. Тут ён знаёміцца з дачкой гаспадара Аляксандрай Мюлер. Яму – сямнаццаць гадоў, ёй – шаснаццаць. І сапраўды, сэрца Станіслава Манюшкі засталося ў Вільні, ён пісаў сваёй нарачонай лісты з Берліна, куды ў 1837 г. паехаў вучыцца. Ён вяртаўся ў Вільню на кожныя канікулы. У 1840 г. Станіслаў і Аляксандра пабраліся шлюбам у Вільні, у антокальскім Касцёле трынітарыяў. У Вільні Манюшка з жонкай Аляксандрай радаваліся нараджэнню дзесяці сваіх дзяцей, у Вільні, на жаль, перажылі страту трох. Станіслаў Манюшка, як і Фрыдэрык Шапэн, з’яўляецца стваральнікам польскага музычнага рамантызму. У Вільні кампазітар напісаў творы, якія праславілі яго – кантаты «Мілда», «Ніёла», чатыры «Вострабрамскія літаніі», вельмі папулярны «Хатні спеўнік», оперу «Галька» і іншыя творы.
Творчасць Станіслава Манюшкі – важная частка польскай, беларускай, літоўскай музычнай культурнай спадчыны, своеасаблівая з’ява ў еўрапейскім кантэксце музыкі рамантызму. Гэтая выстаўка – падарунак Літоўскага музея тэатра, музыкі і кіно да 200–годдзя з дня нараджэння кампазітара.
Выстаўка дэманструецца з 27 лістапада 2019 г. па 10 студзеня 2020 г.
г. Мінск, зав. Музычны, 5
Без выхадных з 10:00 да 17:30
тэл. 220–26–67
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея