Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава «Вялікія людзі ў фарфоры»

  • 28.11.2019

Гасцёўня Уладзіслава Галубка прадстаўляе выставу «Вялікія людзі ў фарфоры»!

Праект «Вялікія людзі ў фарфоры» калекцыянера Віктара Суворава аб'ядноўвае самую цікавую частку яго калекцыі – бюсты і статуэткі вядомых філосафаў, правадыроў, нацыянальных лідэраў, кампазітараў, паэтаў.

Бюсты адносяцца да партрэтнага жанру скульптуры. Галоўны крытэрый якасці твораў – падабенства з рэальным вобразам. Вытокі гэтага напрамку ў мастацтве маюць глыбокія карані: больш за трыццаць стагоддзяў таму старажытныя егіпцяне актыўна і па–майстэрску самавызначаліся, ствараючы бюсты фараонаў і іх жонак. Матэрыялам для вытворчасці першых падобных работ быў асаблівы гатунак белай гліны – гіпс.

У працэсе стварэння бюста першародную важнасць мае партрэтнае падабенства і пошук найбольш выразных і характэрных для мадэлі выразу твару і ракурсу.

Бюст – гэта кранальнае зачараванне часу, складзенае ў далікатную форму, гэта люстэрка культуры, жыцця і побыту пэўнай эпохі.

Любая партрэтная скульптура з'яўляецца аўтарскай, бо яе стварэнне адбываецца з нулявога ўзроўню – няма ніякіх нарыхтовак або канвеерных формаў. Праўда, ужо гатовую форму для адліўкі можна выкарыстоўваць мноства разоў і аднаўляць вывераны мастаком малюнак у любых колькасцях.

Якасна выкананыя бюсты здольныя не толькі надаць індывідуальнасць інтэр'еру, але і напоўніць музеі і гасцёўні душэўнай цеплынёй і памяццю аб вялікіх продках.

Прадстаўленая экспазіцыя налічвае больш за 50 фарфоравых прадметаў у бісквітным выкананні. Сярод герояў – байкапісец, публіцыст, паэт Іван Крылоў, заснавальнік Парыжскай тэатральнай школы Марсэль Марсо, латышскі паэт, празаік, драматург Ян Райніс, першы касманаўт Юрый Гагарын. Да знакавых экспанатаў варта аднесці таксама бюсты паэтаў Адама Міцкевіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа.

Выстава «Вялікія людзі ў фарфоры» аб'яднала скульптуры заводаў Расіі, Украіны, Латвіі, Беларусі, Германіі і іншых краін Еўропы з перыяду 30–х гадоў мінулага стагоддзя да нашых дзён. На жаль, некаторыя фарфоравыя заводы ўжо спынілі сваё існаванне, аднак каштоўнаснае значэнне зробленай імі прадукцыі з гадамі толькі ўзрастае.

Гэтыя далікатныя героі і сёння жывуць сваім жыццём, у кожнага свая гісторыя і свой фарфоравы лёс…

Віктар Генадзевіч Сувораў – член праўлення Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб'яднання калекцыянераў. Больш за 40 гадоў ён прысвяціў калекцыянаванню латарэйных і дабрачынных білетаў, звыш 15 гадоў захапляецца фарфорам.

Гасцёўня Уладзіслава Галубка

Адрас: г. Мінск, вул. Старавіленская, 14

Без выхадных: з 10.00 да 17.30

Тэл. для даведак: (017) 243–74–03