14 лістапада 2019 г. а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава “Усход–Захад” (калекцыя твораў усходняга і заходнееўрапейскага мастацтва князёў Дандуковых–Карсаковых).
Выстава прысвечана гісторыі фарміравання музейнага збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, таму як сучасны музей абавязаны сваім паходжаннем шэрагу ўстаноў, якія існавалі ў Мінску напачатку ХХ стагоддзя: Мінскі царкоўна–археалагічны музей (1908) і Мінскі абластны музей (1919). Беларускі дзяржаўны музей, створаны ў 1923 г., стаў цэнтральным месцам збору гістарычных артэфактаў.
У 1920–я гг. у музейны збор трапіла маёмасць палацаў і сядзібаў, у тым ліку мэбля, посуд, зброя, побытавыя рэчы. На выставе прадстаўлена частка калекцыі князёў Дандуковых–Карсаковых, якая у ХІХ ст. знаходзілася ў маёнтку Раманава Магілёўскай губерні, а сёння захоўваецца ў зборы двух беларускіх музеяў і ў Смаленскім дзяржаўным музеі–запаведніку ў Расійскай Федэрацыі. З велізарнай колькасці калекцыі князёў Дандуковых–Карсаковых, якая ў ХІХ ст. налічвала некалькі сотняў жывапісных твораў і помнікаў дэкаратыўна–прыкладнога мастацтва ХVI–XIX стст., нажаль, захавалася невялікая частка.
Унікальнасць праекта ў тым, что адначасова на выставе прадстаўлены творы ўсходняга і захаднееўрапейскага мастацтва ХVI–ХІХ стст., якія былі сабраны ў маёнтку Раманава намаганнямі некалькіх пакаленняў сям’і Дандуковых–Карсаковых.
На выставе дэманструюцца ўзоры мастацтва Заходняй Еўропы, у тым ліку фарфоравыя вырабы, створаныя ў Італіі і на Каралеўскай мануфактуры ў Мейсане ў Германіі.
Да найбольш рэдкіх для музейных збораў Беларусі адносяцца посуд, аздоблены распіснымі паліхромнымі эмалямі, разная каменная скульптура і фарфоравыя вазы ХVI–ХVII стст. з Кітая.
Выстава “Усход–Захад” – вынік творчага супрацоўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Два буйнейшых музея краіны прадставяць на выставе творы ўсходняга і захаднееўрапейскага мастацтва ХVI–ХІХ стст.
Большасць твораў мастацтва прадстаўлена на выставе ўпершыню.
Выстава працуе да 12 студзеня 2020 г.
Адрас: вул. К. Маркса, 12, г. Мінск
Тэлефон: 8017 327 43 22, 321 23 71
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея