1 лістапада ў Музее–сядзібе М. Кл. Агінскага адбылося адкрыццё выстаўкі «Станіслаў Манюшка. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе».
М. Кл. Агінскі і Ст. Манюшка – кампазітары, чыя дзейнасць і творчасць пакінулі нязгасны след у музычнай культуры Беларусі ХІХ стагоддзя. Асабіста сустрэцца пры жыцці яны не маглі – калі Манюшку ў родным Убелі пад Мінскам мінула два гады, Агінскі назаўсёды пакінуў свой маёнтак і накіраваўся ў Фларэнцыю.
Ужо ў мінска–віленскі перыяд Ст. Манюшка апрацаваў шэсць паланэзаў М. Кл. Агінскага – першадрук «Шэсць паланэзаў князя Міхала Агінскага», які з’явіўся ў 1858 г. у Вільні і ў пэўным сэнсе стаў данінай памяці суайчынніку, чыё гучнае імя з вуснаў у вусны перадавалася ў шляхецкіх сядзібах.
У хуткім часе пасля выдання паланэзаў Ст. Манюшку пашчасціла пазнаёміцца з дачкой М. Кл. Агінскага Эмай Агінскай і яе другім мужам мастаком Антанінам Высоцкім. Падчас той памятнай сустрэчы Манюшка іграў свае пералажэнні знакамітых кампазіцый Агінскага, а дачка атрымала ў падарунак свежы асобнік паланэзаў свайго бацькі.
Дзякуючы выстаўцы «Станіслаў Манюшка. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе» наведвальнікі Музея–сядзібы М. Кл. Агінскага змогуць пазнаёміцца з выдатным кампазітарам, чый двухсотгадовы юбілей святкуецца ва ўсім свеце.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея