Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выставачны праект “Захавальнікі памяці: музеі і калекцыянеры”: фотаздымак з Музея народнай славы аграгарадка Зэмбін

  • 11.10.2019

У выставачным праекце “Захавальнікі памяці: музеі і калекцыянеры” прымаюць удзел не толькі буйныя музейныя ўстановы. Так, Музей народнай славы аграгарадка Зэмбін – філіял Барысаўскага аб’яднанага музея – прадставіў для паказу фотаздымак. Ён будзе экспанавацца разам з калекцыяй злепкаў са старажытнаегіпецкіх, антычных, класічных скульптур, якую ў 1967 годзе мастачка беларускага паходжання Надзея Хадасевіч-Лежэ перадала Дзяржаўнай галерэі БССР (зараз Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь). Злепкі ўяўляюць сабой высакаякасныя копіі, арыгіналы якіх захоўваюцца ў Луўры, яны выраблены з выкарыстаннем найноўшых для таго часу тэхналогій.

На фотаздымку – Надзея Хадасевіч-Лежэ ў сваёй майстэрні ў атачэнні жывапісных твораў. На адваротным баку тэкст: “Женечка, дорогая. Здесь я в мастерской моей с моими картинами, которые хотели купцы купить, но я не продала и все отдала моей любимой Родине СССР. Может быть, попадет несколько картин и в Минск. Твоя сестра, любящая тебя Надя”.

Фотаздымак зроблены ў горадзе Ніца ў фотамайстэрні Лукарэлі каля 1967 года.