На выставе “Захавальнікі памяці: музеі і калекцыянеры” большую частку экспанатаў складуць прадметы беларускага паходжання. Сярод іх – шандал 18 стагоддзя з калекцыі Ігара Сурмачэўскага. Шандал (альбо кандэлябр) выраблены з нагоды ўзяцця шлюбу Тадэвуша Францішака Агінскага з Ізабэлай Радзівіл 2 верасня 1737 года ў Карэлічах і падараваны касцёлу, дзе адбывалася цырымонія.
На шандале размешчаны вясельныя гербы і абрэвіятуры: герб “Брама” і абрэвіятура “ТОКТ” (Тадэвуш Агінскі каштэлян троцкі), герб “Трубы” і абрэвіятура “IXZROTK” (Ізабэла княжна з Радзівілаў Агінская троцкая каштэлянша).
Ізабэла з Радзівілаў Агінская нарадзілася 12 лютага 1711 года ў Баранавічах.
Тадэвуш Францішак Агінскі нарадзіўся ў 1712 годзе. Маршалак сейму ў Гародні (1744), каштэлян троцкі (1733), пісар вялікі Літоўскі (1737), ваявода троцкі (1770). Кавалер ордэна св.Станіслава (1765).
Вось якое апісанне вяселля Тадэвуша і Ізабэлы, абапіраючыся на архіўныя даныя, прыводзіць навуковы супрацоўнік Музея–сядзібы М.К.Агінскага ў Залессі Таццяна Кляшчонак: “Раніцай 2 верасня ўсе былі ў касцёле, дзе жаніх і нявеста абвянчаліся і атрымалі блаславанне апекуноў. Само вяселле адбылося а сёмай гадзіне вечара. Яно суправаджалася салютам з ручной зброі і стрэламі з некалькіх пушак. На вясельнай вячэры прысутнічала 75 чалавек, якія прамаўлялі тосты і здравіцы ў гонар маладых”.
У 1740 годзе ў Тадэвуша і Ізабэлы нарадзіўся сын Анджэй – будучы бацька Міхала Клеафаса Агінскага.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея