Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



01.09.2019 - Дзень беларускага пісьменства ў Слоніме

  • 01.09.2019

Да штогадовага Дня беларускага пісьменства Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прэзентуе два новых мультымедыйных праэкта. Па–першае, гэта ўнікальны інтэрактыўны макет Крэўскага замка – новы праэкт з серыі VKL3D “Апыніся ў сэрцы гісторыі!”, створаны з выкарыстаннем тэхналогіі 3D друку. Па–другое – мастацкі праект “Куншты маляваныя. Адзін дзень з жыцця Сапегаў”, створаны з выкарыстаннем тэхналогіі стэреадруку.

Спецыялісты кампаніі “Палімедыя” сумесна з Нацыянальным гістарычнвм музеем Рэспублікі Беларусь прадставяць прынцыпова новы падыход да рэканструкцыі архітэктурных помнікаў на прыкладзе іннавацыйнага макету Крэўскага замка. Вялізарную ролю ў паспяховай рэалізацыі гэтага праэкта адыгралі стваральнік серыі VKL3D мастак Ахрэм Белабровік і навуковы кансультант Андрэй Шулаеў, на аснове гістарычных, археалагічных і архіўных даследванняў якога стваралась мадэль замка.

Макет Крэўскага замка – гэта сапраўдны твор мастацтва, створаны з выкарыстаннем перадавых тэхналогій. Пры вырабе макета была створана дакладнейшая 3D мадэль замка. Для друку выкарыстоўваліся некалькі 3D прынтараў – агульны час працы склаў 180 гадзін, дакладнасць друку дасягнула 0,004 мм. Клапатлівае дэкараванне зрабіла пластык падобным на сапраўдныя камень, зямлю, ваду.

Праэкт “Куншты маляваныя. Адзін дзень з жыцця Сапегаў – гэта выстава з серыі малюнкаў, якія распавядаюць аб жыцці беларускай шляхты ў XVII стагоддзі. Куншт – састарэлае слова, якое абазначае выяву, відарыс, у дадзеным выпадку можа трактавацца як “комікс”. Сцэнар заснаваны на рэальных падзеях нашай гісторыі – знаёмства і пачатак раману маршалка слонімскага Юрыя Трызны з Рэгінай, сястрой Паўла Стэфана Сапегі.

Праект адметны тым, што малюнкі створаны на падставе відэароліка, а выкананы і надрукаваны пры дапамозе тэхналогіі стэрэадруку прадпрыемствам “Stereomir”. Такая тэхніка надае выяўленым сцэнам пэўную глыбіню і аб’ём.

Дадзеная выстава працягвае тэму праекта “VKL3D” – “Апыніся ў сэрцы гісторыі”, ажыццёўленага пры тэхнічнай падтрымцы кампаніі “Samsung”. Ён з вялікім поспехам дэманструецца ў экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, і з дапамогай віртуальных акуляраў можна ўбачыць Гальшанскі замак, чый выгляд адноўлены на пачатак XVII стагоддзя, час яго найбольшага росквіту.