Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Новыя ўмовы наведвання Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці

  • 08.09.2015

З 7 верасня 2015 г. Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці адкрывае свае дзверы ўсім жадаючым без папярэдняга запісу і неабходнасці прадастаўлення асабістай інфармацыі пра сябе (пашпартных дадзеных) для індывідуальных наведвальнікаў, пры наяўнасці дакумента, які сведчыць асобу. Арганізаваным групам (не больш за 30 чалавек) неабходна ўнесці звесткі пра сябе ў табліцу, змешчаную  на сайце Музея не пазней, чым за дзень да наведвання і пераслаць яе на электронны адрас музея (msbg@tut.by) або прынесці ў друкаваным выглядзе.

Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці адкрыты з 2012 года, у ім адлюстраваны ўсе аспекты гісторыі Беларусі з 90-х гадоў ХХ стагоддзя і да нашых дзён: дзяржаўна-палітычны лад РБ, сацыяльна-эканамічнае і навуковае развіццё краіны, культурнае і спартыўнае жыццё рэспублікі, этна-канфесійная сфера і міжнародныя адносіны сучаснай Беларусі. У Музеі экспануюцца арыгінальная трыбуна, за якой прыносіцца прысяга Прэзідэнта на інаўгурацыі, зорка Героя Беларусі, макет Беларускага касмічнага апарата, гран-пры "Славянскага Базару", залаты алімпійскі медаль Сочы-2014, падарункі Прэзідэнту і шмат іншых унікальных прадметаў.

Да сённяшняга дня ўваход у музей ажыццяўляўся па папярэднім запісе і неабходнасці своечасовага прадастаўлення інфармацыі пра сябе, цяпер Музей шырока адкрывае свае дзверы кожнаму!

Падрабязную інфармацыю пра Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці Вы зможаце знайсці на сайце msbd.histmuseum.by.

Чакаем Вас у госці!