Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Фестываль традыцыйнай музыкі “Rajok”

  • 14.09.2019

14–15 верасня ў Мінску ўпершыню адбудзецца фестываль традыцыйнай музыкі “Rajok”, які пройдзе на пляцоўцы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Cяржук Доўгушаў і каманда “Tradycyja” пры падтрымцы Нацыянальнага гістарычнага музея ствараюць свой адметны фольк–фестываль, якi пройдзе 14–га і 15–га верасня ў дворыку музея па вул. Карла Маркса, 12.

“Rajok” – гэта пераход з лета ў восень; вобраз, які выкарыстоўваецца ў беларускіх жніўных песнях. “Хадзі Раёк у наш дварок!”

Спадар Доўгушаў і каманда “Tradycyja” прымалі ўдзел у арганізацыі розных канцэртаў і фестываляў. Адзін з яскравых прыкладаў – арганізацыя музычных і забаўляльных пляцовак на фестывалі “Камяніца”. Арганізатары фэсту беларускай традыцыйнай музыкі “Rajok” ставяць сваёй мэтай пазнаёмiць шырокае кола слухачоў з самымі яскравымі прыкладамі беларускай фольк–музыкі: ад аўтэнтычных носьбітаў традыцыі да сучасных этна–выканаўцаў.

Для таго, каб фэст адбыўся, арганізатары збіраюць грошы на краўфайдынгавай платформе Ulej.by. Кожны жадаючы можа ахвяраваць любую суму і атрымаць за гэта квіткі на фестываль і іншыя цікавыя бонусы і падарункі.

Праграма фестывалю:

14 верасня

• конкурс маладых фальклорных калектываў;

• мона–спектакль лідара гурта “Троіца” Івана Кірчука «Дарожка»;

• канцэрт аўтэнтычных калектываў: сёстры Лук’яновіч з Палесся, мужчынскі гурт “Рада”, полацкі гурт “Варган”, капэля “Колісьнія” і іншыя;

• сучасныя этна–гурты Vuraj, Re1ikt і H.S.P.

15 верасня

• майстар–класы па гранню на народных інструментах: дудка, гармонік, барабан, скрыпка;

• дзіцячая праграма з інтэрактывам, песнямі і гульнямі;

• унікальны канцэрт беларускіх лірнікаў;

• выступ калектываў з самых глыбін Палесся: “Хатовічы”, “Церабяначка”, “Вытокі” і іншыя;

• свята габрэйскіх песень і танцаў “Zingeray”;

• прэзентацыя кнігі–CD “Бяседныя песні” праекта “Tradycyja” з сапраўдным застоллем, спевамі і яскравымі фольк–калектывамі;

• вечарына народных танцаў.

Акрамя гэтага, усіх чакае традыцыйная беларуская кухня, выставы і іншыя актыўнасці.

Кошт уваходнага білета:

8 руб. – для дарослых на адзін дзень фестываля

5 руб. – для школьнікаў, студэнтаў, пенсіянераў на адзін дзень фестываля

15 руб. – для дарослых на два дні фестываля

10 руб. – для школьнікаў, студэнтаў, пенсіянераў на два дні фестываля

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. Карла Маркса, 12

(8 017) 327–43–22