Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава “Сава Сіўко. Фатограф Любчанскага края” ў Любчы

  • 28.07.2019

28 ліпеня 2019 г. у мястэчку Любча пры падтрымцы дабрачыннага фонда “Любчанскі замак” і аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Сава Сіўко. Фатограф Любчанскага края”, куратар праекта Надзея Саўчанка.

Два гады таму пошук аўтара вялізарнага архіва негатываў на шкле ў Любчы толькі пачынаўся. На працягу гэтага часу былі шматлікія сустрэчы і бяседы з мясцовымі жыхарамі, якія актыўна дапамагалі ў пошуках і сталі сапраўднымі суаўтарамі выставы. І вось зараз вынік – адказны, хвалюючы і кранальны момант, кропка ўзлёту – выстава фатаграфій на радзіме фатографа.

У зале Любчанскага дома культуры сабралося шмат людзей – каля 150 чалавек. Гэта героі фатаграфій Савы Сіўко і іх нашчадкі – жыхары з Любчы і навакольных вёсак: Купіска, Сенна, Дзеляцічаў, Нянькава, Галыні, Загор’я–Сенненскага. Шмат хто прыехаў з Навагрудка, Гародні, Мінска. У зале госці – самадзейны мастак з вескі Купіск Віктар Залацілін, мастак, уладальнік карціннай галерэі ў Наваградку Кастусь Качан, галоўны рэдактар навін на Навагрудскім тэлебачанні Ірына Ходар, урач Жана Копцелева (Навара), народны майстар з Навагрудка Наталля Клімко, група мінскіх фатографаў, удзельнікаў праекта “Любчанскі край. Людзі і час” – Альберт Цэхановіч, Андрэй Васкрасенскі і Вольга Сергеева, студэнты–валанцёры, якія прымаюць удзел у аднаўленні замкавых збудаванняў і шмат іншых, зацікаўленых праектам людзей.

На адкрыцці з прывітальным словам выступіў старшыня Любчанскага сельскага савета Іван Ярмац. Кіраўнік фонда “Любчанскі замак” Іван Пячынскі распавёў прысутным аб тым, што зараз робіцца на замку і якія планы на будучыню.

На адкрыцці прысутнічалі і выступалі – пляменнік фатографа Павел Паўлавіч Сіўко, пляменнік жонкі фатографа Яўгеніі – Петр Пятровіч Радзюк, праўнучка Савы Уладзіміравіча Наталля Сіўко, якая з нагоды выставы спецыяльна прыехала з Гродна. Выступалі таксама нашчадкі тых, каго “здымаў на картачку” Сава Сіўко, каб распавесці ўласную гісторыю сустрэчы з сваімі продкамі на фатаграфіях Савы Сіўко – Валянцін Сазановіч, Галіна Дышлевіч, Жана Копцелева, Ірына Ходар, Васіль Крупіч, Галіна Хіневіч, Алена Паўлаўна Новік, Галіна Пячынская, Мікалай Мычко.

Напрыканцы імпрэзы ў прасторным файе Любчанскага дома культуры выступіла запрошаная з Барысава фольк–капэла “Zhydovachka”, якая зайграла музыку беларускіх мястэчак і запрасіла ўсіх прысутных на традыцыйныя танцы.

За дапамогу ў працы па аднаўленню спадчыны беларускага фатографа Савы Уладзіміравіча Сіўко куратар выставы Надзея Саўчанка ўручыла падзячныя лісты Нацыянальнага гістарычнага музея жыхарам Любчанскага края, землякам Савы Сіўко:

Тамары Леанідаўне Гаўрытэнка (г.п.Любча)

Івану Ігнатавічу Камару (вёска Нянькава)

Паўлу Паўлавічу Сіўко (вёска Сенна)

Пятру Пятровічу і Марыі Аляксандраўне Радзюкам (вёска Купіск)

Людзміле Нікандраўне Сіўко (Гродна)

Аляксею Васільевічу і Браніславе Канстанцінаўне Гірысам (г.п.Любча)

Васілю Канстанцінавічу Крупічу (Мінск)

Галіне Антонаўне Пячынскай (г.п.Любча)

Алене Паўлаўне Новік (г.п.Любча)

Ірыне Маркелавай (Мінск)

Аляксандры Мікалаеўне Ціханавай (Мінск)

Віктару Залаціліну (вёска Купіск)

Мікалаю Мычко (Мінск)

Аліне Міхайлаўне Пранкевіч (Мінск)

Ірыне Анатольеўне Ходар (Навагрудак)

Галіне Дышлевіч (вёска Сенна)

Валянціну Міхайлавічу Сазановічу (Гродна)

Эміліі Іванаўне і Мікалаю Уладзіміравічу Кавалёвым (г.п.Любча)

Тамары Дзмітрыеўне Карбовец (Мінск)

Тамары Аляксандраўны Каплун (вёска Сенна)

Валянціне Міхайлаўне Алафандзі (Гомель)

Галіне Аляксандраўне Хіневіч (Мінск)

Валянціне Авер’янаўне Пелянёвай (Варонеж).

Выстава будзе працаваць у Любчанскім доме культуры (будынак былой сінагогі, вул.Юбілейная, 3) да 13 кастрычніка. Уваход вольны.

Збор сродкаў на помнік на магіле Савы Сіўко на вясковых могілках у Загор’і–Сенненскам.

Больш шырока пра выставу тут.

Адкрыццё выставы. З прывітальным словам выступае старшыня Любчанскага сельскага савета Іван Ярмац. 28.07.2019 г. Фота Таццяны Сазановіч, газета "Новае жыцце", Навагрудак.

Выступае старшыня дабрачыннага фонду "Любчанскі замак" Іван Пячынскі. 28.07.2019 г. Фота Таццяны Сазановіч, газета "Новае жыцце", Навагрудак.

Праўнучка фатографа Наталля Сіўко і яго пляменнік Павел Паўлавіч Сіўко на выставе "Сава Сіўко. Фатограф Любчанскага края". Любча, 28.07.2019 г. Фота Таццяны Сазановіч, газета "Новае жыцце", Навагрудак.

У зале Любчанскага дома культуры падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця выставы. Фота Таццяны Сазановіч, газета "Новае жыцце", Навагрудак

Адкрыццё выставы. Выступае Галіна Хіневіч. Яе дзядуля Жук Аляксандр Андрэевіч нарадзіўся і жыў у вёсцы Сенна. Любча, 28.07.2019 г. Фота Таццяны Сазановіч, газета "Новае жыцце", Навагрудак

Фольк-капэла "Zhydovachka (г.Барысаў) і Васіль Крупіч. Ягоныя бацькі – Кастусь Крупіч і Соф'я Каўцэвич з вёскі Галынь. Любча, 28.07.2019 г. Фота Таццяны Сазановіч, газета "Новае жыцце", Навагрудак

Наведвальнікі выставы. Фота Таццяны Сазановіч, газета "Новае жыцце", Навагрудак

Землякі Савы Сивко – актыўныя памочнікі музея ў працы па аднаўленню і захаванню спадчыны беларускага фатографа Савы Уладзіміравіча Сіўко з падзячнымі лістамі музея. Любча, 28.07.2019 г. Фота Андрэя Васкрасенскага, Мінск