12 ліпеня а 16–ай гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы і прэзентацыя кнігі ў рамках міжнароднага праекта «Адчыненыя дзверы: учора і сёння (Türen auf – damals / heute)».
Аўтары міжнароднага праекта паспрабавалі адказаць на вечныя пытанні «Як жывем мы? Як жывуць іншыя?»
Адказы на гэтыя пытанні паспрабавалі знайсці праз 12 гадоў: ад перасоўнай выставы 2005 года да выдання 2018–га.
У 2005 годзе міжнародная рабочая група праекта «Дзверы наросхрыст: учора і сёння» апісала 31 дом у шасці краінах: Беларусі, Латвіі, Румыніі, Расіі, Швейцарыі і Славакіі. Яны сфатаграфавалі хаты звонку, жыхароў перад уваходам у іх дом, выгляд з кватэры, кухню, жылую зону і любімае месца яго насельнікаў. Агульную карціну дапоўнілі фатаграфіі абстаноўкі і гісторыі жыцця дамачадцаў. Перасоўная выстава была паказана 20 разоў у 9 краінах у 2005–2010 гадах, у тым ліку ў Мінску ў 2006 годзе.
Праз 12 гадоў стваральнікі праекта вырашылі сканцэнтравацца на адным з дамоў у кожнай краіне. Аўтары паспрабавалі пераасэнсаваць і атрымаць новае разуменне гісторый людзей, якія адкрылі свае дзверы ў другі раз. Спачатку ў 2005 годзе, а затым у 2017–м. У кнізе, апублікаванай у 2018 годзе, жыццё мінулага і сучаснасці дня прадстаўлены побач. Акрамя таго, можна ўбачыць новыя дамы ўдзельнікаў праекта, гісторыі членаў іх сем'яў.
Выстава ўяўляе сабой больш за 30 планшэтаў з выявамі дамоў і побыту людзей, якія адчынілі свае дзверы для нас з вамі. Міжнародны праект з поспехам прайшоў у Румыніі і працягвае сваё падарожжа ў Мінску.
Выстава створана пры падтрымцы Згуртавання архітэктараў Швейцарыі (Vereinigung Schweizer Innenarchitekten / architektinnen), Пасольства Швейцарскай Канфедэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея