Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выставачны праект «Вайна і Мір Вадзіма Сідура»

  • 10.07.2019

Дэпартамент культуры горада Масквы

Аб'яднанне «Манеж» (Масква)

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (Мінск)

Прадстаўніцтва Федэральнага агенцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь (Мінск)

10 ліпеня – 28 ліпеня 2019

Выстава «Вайна і Мір Вадзіма Сідура»

Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, вул. Карла Маркса, 12

10 ліпеня а 18–й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрыецца маштабны выставачны праект «Вайна і Мір Вадзіма Сідура».

Вадзім Сідур пакінуў вялізную творчую спадчыну, якае ўключае ў сябе больш за 500 скульптур, 2000 графічных работ, зборнік вершаў, кнігу авангарднай прозы, кінафільм. Помнікі яго аўтарства ўстаноўлены ў Германіі, ЗША, Расіі. Работы, адабраныя для выставы, звяртаюцца да вечных пытанняў агульначалавечых каштоўнасцяў, зразумелым усім, незалежна ад нацыянальнасці і ўзросту. У гэтых творах – жах вайны і гвалтоўнай смерці, навіслая небяспека глабальнай экалагічнай катастрофы, пошук гармоніі ў хісткім свеце, пакланенне перад стваральнай сілай чалавечага генія і веліччу чалавечых пачуццяў. Творы Сідура прымушаюць па–іншаму зірнуць на навакольны свет, даюць магчымасць глыбей прааналізаваць тое, што адбываецца вакол, дазваляюць зазірнуць у будучыню і, можа быць, змяніць яго да лепшага.

Пры ўсёй самастойнасці і нават адасобленасці творчых пошукаў мастака імя Вадзіма Сідура немагчыма аддзяліць ад яго эпохі, названай ім «эпохай раўнавагі страху». Асоба майстра стаіць у адным шэрагу з такімі геніямі авангарда, як Генры Мур, Альберта Джакамеці, Канстанцін Бранкузі. У канцы жыцця мастак заўважыў: «Адчуваю сябе адным з апошніх у шэрагу выміраючых класікаў нашага адыходзячага тысячагоддзя».

На выставе «Вайна і Мір Вадзіма Сідура» будуць прадстаўлены работы розных перыядаў, сярод іх: скульптура, графіка, кераміка, разьба па лінолеуму. Акрамя такіх вядомых скульптур, як «Паранены» (1963 г.), «Формула смутку» (1972 г.), «Вязень» (1963 г.), «Сувязі. Пяшчота»(1963), у экспазіцыю таксама ўключаны менш знаёмыя шырокаму колу наведвальнікаў творы.

Выстава задумана як перасоўная экспазіцыя, здольная з дапамогай асноўных модуляў адаптавацца пад розныя музейныя і іншыя выставачныя прасторы. У экспазіцыю ўвайшло каля пяцідзесяці работ Вадзіма Сідура з фондаў Аб'яднання «Манеж», а таксама творы з прыватных калекцый. Разнастайнасць работ дазваляе найбольш поўна прадставіць асноўныя вехі творчасці Вадзіма Сідура ў розныя перыяды яго жыцця.

У 2016–2019 гадах праект быў паказаны ў Маскве, Страсбургу, Люксембургу, Берліне, Санкт–Пецярбургу, Волагдзе і Кастраме.

Аб'яднанне «Манеж» | +7 (495) 645–92–76 | pr.manege@gmail.com

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь | +37 (517) 327–43–22, +37 (517) 226–05–32 | www.histmuseum.by

Прадстаўніцтва Федэральнага агенцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь | + 37 (517) 328–49–58, + 37 (517) 328–49–64 | rcnkminsk @ mail.ru, belarus_minsk @ rs.gov.ru