Археалагічная экспедыцыя Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Дз. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту
15.07.2019
У 2019 годзе на тэрыторыі Мядзельскага і Браслаўскага раёнаў будзе працаваць сумесная археалагічная экспедыцыя Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Дз. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.
З 15 па 30 ліпеня экспедыцыя будзе даследаваць комплекс археалагічных помнікаў каля в. Наўры Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
Комплекс археалагічных помнікаў каля в. Наўры складаецца з 2 курганных груп і бескурганнага могільніка. У гэтым палявым сезоне экспедыцыя працягвае даследаванні бескурганных пахаванняў культуры смаленска–полацкіх доўгіх курганоў – культуры перыяду ранняга сярэднявечча.
Калі Вы жадаеце атрымаць уяўленні пра археалагічныя раскопкі, а таксама праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю праз дапамогу беларускай навуцы, запрашаем Вас прыняць ўдзел у экспедыцыі. Чакаем Вас як на тыдзень, так і на некалькі дзён!