Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Фестываль роднай ежы “Усё сваё”+ “Спеўны сход”

  • 23.06.2019

23 чэрвеня ў дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея пройдзе Фестываль роднай ежы “Усё сваё”+ “Спеўны сход”, якое стане пачаткам новага летняга сезону яскравых сустрэч у дворыку на Карла Маркса 12.

Фестываль Роднай ежы “Усё сваё” быў арганізваны ў 2018 годзе суполкай фермераў і гастраэнтузіястаў, якая адраджае і захоўвае кулінарныя традыцыі беларусаў. Фестываль прайшоў 4 разы ў 2018 годзе і сабраў больш за 20 тысяч гасцей, падчас якіх праводзіліся адукацыйныя праграмы, дэгустацыі і сустрэчы. У межах Года малой радзімы, а таксама з нагоды правядзення Другіх Еўрапейскіх гульняў Фестываль “Усё сваё” запрашае паўдзельнічаць у свяце, на якім будуць прадстаўлены кухні розных народаў, спевы і танцы, а таксама майстар–класы, гульні і розыгрышы. Акрамя беларускай кухні, у гэты раз гасцям прапаноўваецца пазнаёміцца з кулінарнай культурай Грузіі дзякуючы ўдзелу спецыяльнага госця Свята – рэстарана “Хінкальня”. А таксама перанесціся ў аўтэнтычны дворык Адзесы прапануе рэстарацыя “Камуналка”. Упрыгажэннем фестывалю стануць музыка, спевы і танцы ад народнага аматарскага аб’яднання нацыянальных культур “Шматгалоссе”, ансамбля беларускай песні “Вербіца”, шоу–групы “Легенды Каўказа”, фальклорнага ансамбля армянскага танца “Эребуні”, фальклорнага ансамбля украінскай песні і абраду Ватра”, хору “Маёвы квят” з Польшчы і іншых. Выдатным завяршэннем стане “Спеўны сход”, які акумулюе традыцыйныя песенныя культуры нашай краіны.

Квіткі: дарослыя – 5 рублёў, дзеткі – 3 рублі, шматдзетныя сем’і бясплатна.

Набыўшы квіток на фэст, госці маюць магчымасць паглядзець асноўную экспазіцыю і часовыя выставы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. Карла Маркса, 12

Тэл.: 327–43–22