Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Копія жывапіснага фатаграфічнага фону Савы Сіўко

  • 04.06.2019

3 чэрвеня 2019 г. нашы партнёры – беларуская кампанія SPRINKS у асобе дырэктара Зміцера Жукава www.sprinks.by перадала Нацыянальнаму гістарычнаму музею Рэспублікі Беларусь лічбавую копію жывапіснага фатаграфічнага фону, які выкарыстоўваў для партрэтнай фотаздымкі ў вёсках і мястэчках Навагрудчыны вясковы фатограф Сава Уладзіміравіч Сіўко (1888-1978).

Фатаграфічны фон – музейны прадмет вельмі рэдкі, аналогаў якога ў зборах белоруских музеяў няма. Арыгінал, знойдзены на гарышчы падчас музейнай экспедыцыі, быў моцна пашкоджаны - страты жывапіснага слою складалі больш 60 працэнтаў. У 2018 году прадмет атрымаў другое жыццё - быў адрэстаўраваны мастаком-рэстаўратарам музея Юліяй Дранец. Аднак для забеспячэння яго "доўгага жыцця" рэстаўратары не рэкамендавалі выкарыстанне дадзенага прадмета ў перасоўных выставачных праектах.

З дырэктарам "Sprinks" Дмитрией Жукавым мы пазнаёміліся ў залах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь падчас працы выставы "Сава Сіўко (1888 - 1978). Фатограф Любчанскага края" для афармлення якой былі выкарыстаны павялічаныя копіі фатаграфій Савы Сіўко, надрукаваныя на высокаякасных паперах кампаніі Lomond, якія забяспечваюць якасць друку, як і традыцыйная фатаграфія. Зміцер прапанаваў супрацоўніцтва ў вобласці выраба лічбавых копій жывапісных і графічных прац. І першым крокам у гэтым кірунку стаў выраб копіі фатаграфічнага экрана Савы Сивко для выкарыстання ў перасоўным выставачным праекце "Сава Сіўко. Фатограф Любчанскага края", які мог бы бесперашкодна паказвацца ў розных гарадах нашай краіны, а таксама за мяжой.

Фотаздымка, перадпечатная падрыхтоўка і шырокафарматны друк на палатне праводзіліся спецыялістамі маскоўскага галаўнога офіса кампаніі Lomond. Для выканання друку быў падабраны адмысловы матэрыял, які таксама вырабляе кампанія Lomond - натуральнае палатно для выкарыстання ў струменевых шырокафарматных друкаваных прыладах Lomond XL Natural Canvas Dye, 400 мкм

Дадзенае палатно мае шчыльную натуральную льняную аснову (як і належыць сапраўднаму жывапіснаму палатну), на якую з аднаго боку нанесена тонкае сінтэтычнае пакрыццё для струменевага друку пігментнымі чарніламі на воднай аснове. Слой вельмі тонкі і цалкам захоўвае фактуру тканіны. Пры чым уласцівасці палатна не змяняюцца нават пры ваганнях адноснай вільготнасці.

У выніку палатно было ўзноўлена ў дзвух частках, якія затым былі акуратна абрэзаны і стыкаваны паміж сабой пры дапамозе спецыяльнага клею. Такім чынам змаглі дасягнуць памеру арыгінала – 196х212 см. Копія, па нашай просьбе, была выканана ў больш яркіх адценнях, бо ў выніку частага выкарыстання арыгінальны фатаграфічны фон значна выліняў.

Надзея Саўчанка, куратар выставы ""Сава Сіўко. Фатограф Любчанскага края", загадчык аддзела пісьмовых і выяўленчых крыніц Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.