Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Фотавыстава “Архітэктура: Імя і Вобраз”

  • 04.06.2019

З 5 чэрвеня ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці” працуе фотавыстава “Архітэктура: Імя і Вобраз” доктара архітэктуры, прафесара А.С. Сардарава (выдавецтва «Беларуская навука»).

Найважнейшай асновай дзяржаўнасці з'яўляецца духоўная культура народа, увасобленая ў веры, творах літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Складзеная на працягу стагоддзяў, духоўнасць стварае ў людзей пачуццё адзінства і дазваляе адчуць iм сябе супольнасцю. Яна ўвасабляецца ў дзяржаўных інстытутах, у культурных установах, у мове і побыце. Архітэктура ў гэтым увасабленні адыгрывае вялікую ролю як сродак арганізацыі асяроддзя жыццядзейнасці. Архітэктурныя творы самі з'яўляюцца пасланнямі да чалавека, якія вядуць прамы дыялог з грамадствам.

У беларусаў існуюць глыбокія традыцыі злучэння (сінтэзу) архітэктуры з прыкладным мастацтвам, жывапісам і скульптурай як найважнейшым сродкам у гэтым дыялогу. Сродкам, які дазваляе максімальна ўплываць на чалавечы розум, эмоцыі і пачуцці.

У сваю чаргу кніга распавядае пра традыцыі і формы дыялогу паміж архітэктурай і грамадствам у сусветнай і беларускай гісторыі дойлідства з выкарыстаннем сінтэзу мастацтваў. Фотавыстава адлюстроўвае прыклады сінтэзу архітэктуры і іншых жанраў мастацтваў, якія захаваны ў розных кутках Беларусі.

Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці

Адрас: г. Мінск, вул.Карла Маркса, 38, 4 пад'езд

8 (017) 327 46 11

E-mail: msbg@tut.by