Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Ноч Будапешта ў Гістарычным музеі!

  • 31.05.2019

31 мая з 20.00 да 24.00 панадворак Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь на адзін вечар ператворыцца ў «венгерскую сталіцу».

Венгерская культура шматгранная і арганічна спалучае ў сабе жыццялюбства, духоўнасць і рамантызм. Еўрапейская дзяржава з багатымі культурнымі традыцыямі, Венгрыя ўсё часцей з'яўляецца ў спісах краін, якія падарожнікі імкнуцца наведаць у першую чаргу. Прычына таму – вялікі спіс славутасцяў, самабытная венгерская кухня, гаючыя тэрмальныя крыніцы.

Будапешт – адзін з самых прыгожых еўрапейскіх гарадоў, у якім размешчаны цудоўныя помнікі архітэктуры і выдатныя музеі, экспазіцыі якіх дазваляюць лепш даведацца пра культуру Венгрыі. Калі ўважліва прагуляцца па Будапешту, то можна лёгка ў гэтым пераканацца, бо венгерская сталіца – адно з самых прыгожых і ўтульных месцаў у свеце.

Галоўнай адметнасцю «Ночы Будапешта» стане яе насычаная праграма, якая ўключае ў сябе канцэрт ад музычнага гурта «Bon Voyage», фотавыставу начнога Будапешта ад Сяргея і Наталлі Плыткевіч, гастранамічныя шоу з дэгустацыяй венгерскіх вінаў, кінапаказ стужак – пераможцаў фестывалю кароткаметражных фільмаў «Бушо», віктарыны і многае іншае.

Ініцыятарам правядзення культурнай падзеі з'яўляецца Пасольства Венгрыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Пачатак мерапрыемства а 20–й гадзіне.

Кошт уваходнага квітка:

5 руб. – дарослы;

3 руб. – для школьнікаў і пенсіянераў.

Старонка мерапрыемства ў Facebook!

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. К. Маркса, 12

(8017) 327 43 22