22 мая а 18–й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пройдзе адкрыццё выставы па выніках пленэра "Віктар Сташчанюк. Зачараваны старажытным Менскам".
Выстава з'яўляецца папленэрным вынікам вочнай і завочнай супрацы ў Мінску 23 мастакоў з розных рэгіёнаў Беларусі – тых, хто хацеў аддаць даніну павагі выдатнаму беларускаму мастаку, надзвычай сціпламу па натуры і вялікаму ў сэнсе адданасці служэнню Бацькаўшчыне. Сёння мы, бадай, не знойдзем ніводнага гістарычнага выдання, падручніка, энцыклапедыі, ці то проста кнігі па старадаўняй гісторыі Беларусі, дзе б не прысутнічалі – паўнавартасна і пераканаўча – рэканструкцыі старых гарадоў у выкананні Віктара Сташчанюка. Наваградак, Менск, Заслаўе – ён адзін з першых, упарта і паслядоўна, абапіраючыся на самыя свежыя матэрыялы доследаў археолагаў і гісторыкаў – яго сучаснікаў, вяртаў амаль страчаную гісторыю нашай краіны. За ім пайшлі і іншыя: мастацка–гістарычныя рэканструкцыі, адна за другой цяпер шырокім інфармацыйным полем пашыраюць наш досвед пра даўнюю Беларусь. Толькі трэба заўсёды памятаць, што Віктар Сташчанюк у гэтай справе быў першапраходцам, а першым заўсёды нялёгка.
Пленэр Памяці Віктара Сташчанюка ў Мінску – трэцці па ліку з трох пленэраў гэтай серыі, праведзеных у 2018 годзе. Першы адбыўся ў Наваградку. Па яго выніках адбылася выдатная выстава папленэрных твораў, што з поспехам прайшла ў Музеі Адама Міцкевіча і адчынялася 27 верасня – у дні святкавання выбітнага юбілею Адама Міцкевіча. Гэтак яе пабачылі не толькі нашы суайчыннікі, але і шматлікія замежныя госці, якія наведалі слаўны Наваградак.
Выстава ў Заслаўі, якая адкрылася 13 студзеня 2019 г., адрознівалася шырынёй фармальных і жанравых варыянтаў, якой наканавана ўвасобіць бачанне кожнага з творцаў–удзельнікаў пленэра Заслаўя – што так цаніў і старанна ўвасабляў Віктар Сташчанюк – унікальнага даўніной і накапленнямі гістарычных артэфактаў горада з тысячагадовай гісторыяй.
Вынікі трэццяга этапа пленэра памяці Віктара Сташчанюка, што праводзіўся ў Мінску, будуць прадстаўлены ў сталіцы Беларусі ў Нацыянальным гістарычным музеі на выставе "Віктар Сташчанюк. Зачараваны старажытным Менскам". На ёй будуць прадстаўлены работы мастакоў з розных гарадоў Беларусі, выкананыя ў графіцы, жывапісе, акварэлі, фатаграфіі і іншых тэхніках Без сумнення, вернісаж у адной з цэнтральных выставачных залаў горада наведаюць многія менчукі.
Таццяна Гаранская – мастацтвазнаўца, арганізатар і куратар трох пленэраў памяці Віктара Сташчанюка і трох папленэрных выстаў.
Выстава працуе з 23 мая па 5 чэрвеня.
Адрас: г. Мінск, вул.К.Маркса, 12
Тэлефон: 327–43–22
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея