Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Другое жыццё кветак"

  • 14.08.2015

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом-музей I з'езда РСДРП" працуе выстава "Другое жыццё кветак".

Адкрылася выстава работ Канстанцінавай Е.І., выкананых у тэхніцы калаж.

Калаж, у перакладзе з французскага - наклейванне. У гісторыі мастацтва вядомы прыклады выкарыстання розных матэрыялаў у пошуках новых формаў. Першымі майстрамі гэтай дзіўнай тэхнікі былі П. Пікаса, А. Маціс, Ж. Брак. У наш час фларыстычны калаж стаў самастойнай часткай творчасці.

Штуршком да стварэння кампазіцыі можа паслужыць якая-небудзь кветка, травінка ці лісток. У працах выкарыстана толькі першародная прыгажосць і ўнікальнасць раслін. Працы аўтара знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, ЗША, Англіі, Літве, Калумбіі, Германіі, Перу, Расіі і Італіі.

Выстава будзе працаваць да 10 верасня.