Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Прэзентацыя інтэрактыўнага макета Крэўскага замка

  • 25.03.2019

25 сакавіка а 17–й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя ўнікальнага інтэрактыўнага макета Крэўскага замка – новага праекта з серыі VKL3D “Апыніся ў сэрцы гісторыі!”, створанага з выкарыстаннем тэхналогіі 3D друку.

Крэўскі замак… Якія думкі прыходзяць вам у галаву, калі вы чуеце гэтую назву? Імёны старажытных князёў? Баі, змаганні, аблогі? Спадзяемся, вы бачылі рэшткі некалі непрыступных мураў і вартавых вежаў. Магчыма, калісьці мы пабачым Крэўскі замак у ягонай былой велічы. Но як хочацца паскорыць час!

25 сакавіка спецыялісты кампаніі “Палімедыя” сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь прадставяць прынцыпова новы падыход да рэканструкцыі архітэктурных помнікаў на прыкладзе іннавацыйнага макету Крэўскага замка. Велізарную ролю ў паспяховай рэалізацыі гэтага праекта адыгралі стваральнік серыі VKL3D мастак Ахрэм Белабровік і навуковы кансультант Андрэй Шулаеў, на аснове гістарычных, археалагічных і архіўных даследаванняў якога стваралась мадэль замка.

Прадстаўляемы аўдыторыі макет Крэўскага замка – гэта сапраўдны твор мастацтва, створаны з выкарыстаннем перадавых тэхналогій. Пры вырабе макета была створана дакладнейшая 3D мадэль замка. Для друку выкарыстоўваліся некалькі 3D прынтараў – агульны час працы склаў 180 гадзін, дакладнасць друку дасягнула 0,004 мм. Клапатлівае дэкараванне зрабіла пластык падобным на сапраўдныя камень, зямлю, ваду.

Цалкам унікальным макет Крэўскага замка робіць яго інтэрактыўнасць. Паглядзім на яго праз камеру планшэта: загарэліся факелы, пайшоў дым з трубаў, з`явіліся насельнікі замка. Чараўніцтва? Нет, дапоўненая рэальнасць! Гэтая тэхналогія развіваецца сямімільнымі крокамі, і аўтары праекта хочуць пракласці ёй дарогу ў музеі, адукацыю, мастацтва.

Ганаровым госцем прэзентацыі новага праекта VKL3D “Апыніся ў сэрцы гісторыі!” стане папулярны айчынны тэлевядучы, шоўмэн і акцёр Дзмітрый Врагнель. Аўтар і вядучы рэйтынгавай праграмы “Прыгоды капітана Врангеля” на канале АНТ распавядзе, чаму інтэрактыўныя прадукты могуць быць карыснымі ў справе павышэння турыстычнай прывабнасці Беларусі.

Куратар праекта:

Аляксандр Храмы, намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (+375 29 787–26–37)

Адрас: г. Мінск, вул. Карла Маркса, 12,

Штодзённа з 11.00 да 19.00.

Тэл. (017) 328 63 72