З 28 сакавіка 2019 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае працу часовая экспазіцыя “1919: Беларуская рэспубліка” (да 100–годдзя абвяшчэння БССР і 95–годдзя абвяшчэння беларусізацыі).
Стварэнне і ўмацаванне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі сталі ключавымі этапамі гісторыі, пасля якіх суседнія дзяржавы не змаглі абмінуць пытанне волевыяўлення беларусаў як палітычнай нацыі. Дзякуючы гэтаму зараз мы жывём у незалежнай краіне.
Кожны з этапаў дзяржаватворчага працэсу ў першай чвэрці ХХ ст. меў надзвычай важнае значэнне для стварэння і ўмацавання беларускай дзяржавы ў наступныя дзесяцігоддзі.
У снежні 1917 г. быў скліканы Усебеларускі з’езд, на якім прадстаўнікі беларускіх арганізацый і партый, незалежна ад іх палітычнай арыентацыі, кансалідавана выказаліся за вылучэнне са складу дэлегатаў з’езда органа краявой улады – Усебеларускага савета сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Менавіта гэтаму органу краявой улады было наканавана працягнуць барацьбу за рэалізацыю ідэі беларускай дзяржаўнасці. Савет Усебеларускага з’езда, як орган улады, паклаў пачатак дзяржаватворчых працэсаў як у форме Беларускай Народнай Рэспублікі, так і ў форме Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. 1 студзеня 1919 г. быў прыняты маніфест аб стварэнні Часовага ўрада Беларусі. У рэалізацыі ідэі беларускай дзяржаўнасці прымала ўдзел вялікая колькасць людзей рознай палітычнай арыентацыі, тым не менш усе іх намаганні ўрэшце прывялі да стварэння беларускай дзяржавы.
Поспехі, дасягнутыя ў эканамічным развіцці, тэрытарыяльнае ўмацаванне беларускай дзяржавы ў гэты час, шырокае разгортванне дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі – усё гэта спрыяла кансалідацыі беларускай нацыі.
На дадзенай экспазіцыі прадстаўлены прадметы са збораў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва–музея літаратуры і мастацтва, Цэнтральнага архіва КДБ Рэспублікі Беларусь і іншых.
Для наведвальнікаў арганізаваны інтэрактыўныя раздзелы экспазіцыі, у якіх можна зрабіць фотаздымкі ў гістарычных фотазонах, азнаёміцца з біяграфіямі гістарычных асоб.
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Мінск, вул. К.Маркса, 12
Тэл.: 327–43–22
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея