Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава дзіцячых малюнкаў «Радасць мая»

  • 11.01.2019

Па блаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла,

Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

11 студзеня а 15–й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы дзіцячых малюнкаў па выніках творчага конкурсу «Радасць мая», які прайшоў у рамках фестывалю сучаснай хрысціянскай культуры «Благовест», і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

Мэта конкурсу «Радасць мая» – стымуляванне і актывізацыя ўзаемадзеяння царквы, дзяржавы, грамадскіх аб'яднанняў, устаноў культуры і адукацыі для фарміравання грамадскай думкі ў падтрымку традыцыйных духоўна–маральных і сямейных каштоўнасцяў, аказання дапамогі бацькам і сем'ям у выхаванні дзяцей і моладзі ў духу хрысціянскай традыцыі міласэрных і клапатлівых адносінаў адзін да аднаго і навакольнага свету.

На выставе будзе прадстаўлена больш за 40 малюнкаў дзяцей з розных куткоў краіны, якія былі адзначаны журы конкурсу «Радасць мая» і сталі пераможцамі ў розных намінацыях. Тэматыка работ – свет сям'і вачыма дзяцей. З сям'і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна. Менавіта ў сям'і фарміруюцца такія якасці, як любоў да блізкіх, прага да ведаў, добрасумленнасць, адказнасць за свае ўчынкі.

Малюнкі адпавядаюць высокім ідэалам хрысціянскай любові і пабожнасці, дакрананне да якіх абуджае душу, сагравае сэрца, уражвае, выхоўвае і стварае ў дзецях, моладзі і дарослых любоў да Бога, блізкіх і Айчыны.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. Карла Маркса, 12

Тэл .: 327–43–22