Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Помнік на магіле Савы Сіўко, фатографа Любчанскага краю

  • 21.12.2018

На ўрачыстым адкрыцці выставы "Сава Сіўко (1888–1978). Фатограф Любчанскага краю" была агучана неабходнасць усталявання на вясковых могілках, дзе пахаваны фатограф, таблічкі або помніка. На месцы яго пахавання стаіць безыменны драўляны крыж. Ірына Маркелава, якая прысутнічала на адкрыцці выставы, выступіла ініцыятарам збора сродкаў на помнік фатографу. Дарэчы Ірына - праўнучка настаўніка матэматыкі Міхаіла Чатыркі, які выкладаў у Любчанскай школе на пачатку 1930-х, у савецкі час быў рэпрэсіраваны. Яго таксама здымаў Сава Сіўко.

Праблема: Месца, дзе пахаваны Сава Сіўко, паказаў яго пляменнік. На драўляным крыжы на магіле Савы Сіўко няма нават таблічкі з прозвішчам.

Рашэнне: Зрабіць і усталяваць помнік на магіле Савы Сіўко ў весцы Загор'е–Сенненскае Наваградскага раену Гродзенскай вобласці

У 2018 годзе на небасхіле гісторыі беларускай фатаграфіі з'явілася яшчэ адна новая зорка – фатограф з Любчанскага краю Сава Уладзіміравіч Сіўко.

Вяскоўцы вараць сыры. Юнакі зьбіраюць байдаркі, ладзяць рэгату на Нёмане. Вучні майстэраць на ўроку працы, даглядаюць прышкольны агарод. Нямецкія афіцэры пазіруюць у беларускіх зіпунах. Вяселлі, хаўтуры, хросныя ходы... Выстава ўнікальных фатаздымкаў, пераважна 30–х і 40–х гадоў, адкрылася 7 снежня 2018г ў Нацыянальным гістарычным музэі.

Усе здымкі зробленыя ў адных і тых жа мясьцінах — у Заходняй Беларусі каля мястэчка Любча. Народны фотамайстар з вёскі Сенна з унікальным лёсам і велізарнай фатаграфічнай спадчынай, гісторыя адкрыцця якой нагадвае трыллер.

Гісторыя пачалася паўтары гады таму, калі у фонды Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь трапілі два невялікія чамаданчыкі са старымі шклянымі негатывамі міжваеннага часу. Іх было 582 (сення колькасць складае 1027!) пасля ўсіх катаклізмаў ХХ стагоддзя. Але ні аўтар, ні дакладныя месцы былі невядомыя.

Супрацоўнікі гістарычнага музею на чале з Надзеяй Саўчанка, куратаркай выставы, пачалі пошукі. На адным са здымкаў пазналі вежу Любчанскага замка і зладзілі экспедыцыю ў Наваградзкі раён, у Любчу. Шмат шукалі, сустракаліся з людзьмі, паказвалі фотаздымкі. Ў апошні дзень экспэдыцыі выйшлі на сьлед, які прывёў да аўтара – народнага фатографа, самародка, Савы Сіўко, які рабіў сваю любімую справу больш за 50 гадоў. Знайшлі яго дом у Сенне, дзе на паддашшы сярод смецця былі яшчэ 4 сотні шкляных фотанэгатываў, якія ўдалося скласці з асклепкаў і вярнуць да жыцьця.

Сучасны фотамастак Альберт Цэхановіч зрабіў з арыгінальных шкляных фотанегатываў метадам кантактнага фотадруку сапраўдныя жэлаціна–срэбныя фотаадбіткі, якія экспануюцца на выставе.

Зараз у Сенне жыве пляменнік Савы Сіўко, Павел Паўлавіч Сіўко. Ен адвёў даследчыкаў на мясцовыя могілкі. На драўляным крыжы на магіле Савы Сіўко няма нават таблічкі з прозвішчам. Адна з найпершых задач — усталяваць помнік Саве Сіўко, фатографу — самародку Любчанскага краю.

Зрабіць узнос можна па спасылцы: www.talaka.org/projects/3133/about