Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Казачны зімовы буккросінг!

  • 05.12.2018

Дарагія сябры! Наступіла цудоўная пара зімовага чараўніцтва. Здаецца, казка чакае нас усюды: у крышталёвай далікатнасці сняжынак, цёплых рукавічках, духмянай гарбаце, ва ўтульным святле вокнаў і, вядома, на старонках кніг!

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь аб'яўляе новы кнігаабмен, каб сабраць пабольш чарадзейства на палічках нашага буккросінгу. На гэты раз мы запрашаем у госці казкі і вельмі спадзяемся, што яны ўсім нам нагадаюць аб тым, што нягледзячы на самыя нечаканыя павароты і складаныя выпрабаванні, усё будзе добра!

У падзяку ўсім удзельнікам казачнага буккросінгу музей прапануе бясплатнае наведванне асноўнай экспазіцыі музея.

Прыносьце, калі ласка, кнігі казак у кабінет 20 у любы дзень акрамя 1 студзеня, з 11.00 да 19.00. Змены ў графіку работы музея на афіцыйным сайце. Як заўсёды, Вы можаце прыносіць і абменьваць любыя кнігі. Акцыя будзе працаваць з 5 снежня па 15 студзеня.