13 снежня 2018 года а 17–й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь Віктар Хурсік прадставіць на суд чытача сваё дакументальнае даследаванне жыцця і дзейнасці Магдалены Радзівіл з роду Завішаў – кнігу «Vale!»
Віктар Хурсік – выдавец, журналіст, які даследуе некаторыя аспекты беларускай мінуўшчыны і мае ў адносінах да іх сваё асабістае меркаванне. Галоўнае крэда даследчыка – падзеі павінны падавацца так, як засведчана ў дакументах. Пяру аўтара належаць шматлікія артыкулы краязнаўчага характару ў беларускай прэсе, першая кніжка пра Магдалену Радзівіл «Белы лебедзь у промнях славы», кніжка «Трагедыя Белай гвардыі» пра часы паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага і іншыя.
Кніга, пра якую пойдзе размова, выклікае павагу ў тых, хто цікавіцца беларускай мінуўшчынай. Глыбіня і факталагічны бок даследавання зацікавілі не толькі беларускага чытача, але і польскіх гісторыкаў. Зараз у Польшчы рыхтуецца пераклад кнігі на польскую мову.
Кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл – гэта суцэльны ланцуг біяграфічных фактаў, дзякуючы якім аўтар высвечвае гістарычную непарушнасць беларускага этнасу. Выснова такая напрошваецца не толькі ў адносінах да Завішаў, як буйных беларускіх магнатаў, але і простых сялян, чые імёны таксама ўвекавечаны ў кнізе. Аўтар стаіць на тым, што нацыянальная адметнасць беларусаў у мінуўшчыне не патрабуе доказаў, дастаткова праўдзіва давесці да ведама гісторыю і пачэснае месца беларусаў заззяе ў сузор'і развітых нацый Еўропы.
У кнізе выкарыстаны спасылкі больш чым на 300 крыніц. Гэта, пераважна, архіўныя дакументы якія распавядаюць пра род Завішаў у кантэксце гістарычных падзей і ў сямейным жыцці, паказваюць месца магнатаў у час падзелаў Рэчы Паспалітай.
Аўтар працаваў у архіўных установах Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі. Адкрыццём у кнізе з'яўляюцца лісты да Магдалены, яе асабістыя ўспаміны, тэстамент і, канешне, яе фотаздымкі, якія друкуюцца ўпершыню.
«Vale!» – «Бывайце!», – сумна развітваецца Магдалена на тытульнай старонцы кнігі, – Ці правільна я зрабіла, што паставіла мэтай жыцця адраджэнне Беларусі – судзіць вам. Я любіла сваю зямлю, свой народ... На жаль, мне не дадзена ўбачыць яго росквіт. Vale!»
Аўтар лічыць, што прачытаўшы кнігу, чытач можа дапамагчы душы Магдалены знайсці супакаенне...
Прэзентацыя адбудзецца 13 снежня а 17–й гадзіне.
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, 12
Штодня з 11.00 да 19.00
Тэл. (017) 327 43 22
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея