Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Перадкалядны шакаладны шахматна-шашачны турнір

  • 06.12.2018

З прыходам зімы, напярэдадні Калядаў і Новага года пачынаюць адбывацца неверагодныя, дзіўныя падзеі. Незвычайны турнір адбудзецца 6 снежня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь!

Прадстаўленыя на выставе «Мастацтва шакаладу» шахматы і шашкі на некаторы час перастануць быць экспанатамі. Іх па прамым прызначэнні выкарыстоўваюць выхаванцы Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках. Сеансы адначасовай гульні правядуць юныя спартсмены з вучнямі цэнтра.

Шакаладны турнір пройдзе прама на выставе, сярод дзіўных шакаладных скульптур і кампазіцый. Пераможцы і ўдзельнікі турніру атрымаюць прызы і памятныя падарункі з рук міжнароднага майстра, шматразовага пераможцы першынстваў Беларусі да 20 гадоў, прызёра першынстваў Еўропы Міхаіла Нікіценка. Завершыцца мерапрыемства інтэрактыўнай экскурсіяй па выставе шакаладу.