Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Адкрыццё ў г. Парыжы выставы “Беларусь. Рэлігія. Талерантнасць” да 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны

  • 12.11.2018

10 лістапада 2018 г. у Пасольстве Беларусі ў Францыі прайшло адкрыццё Міжнароднага выставачнага праекту “Беларусь. Рэлігія. Талерантнасць”, падрыхтаванага Пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры ЮНЕСКА сумесна з Нацыянальным гістарычным музеям Рэспублікі Беларусь. Ганаровы патранат над праектам прыняў Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыня Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Макей.

Прэзентуючы праект, Пасол Беларусі ў Францыі, Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА Павел Латушка адзначыў, што ў дні, калі ў свеце адзначаюць 100–годдзе заканчэння Першай сусветнай вайны, сімвалічна, што ў г.Парыжы адкрылася выстава, якая паведамляе аб тым, что на беларускай зямлі заўседы цанілі і цэняць міжнацыянальны мір і міжканфесійную згоду. У ХХІ стагоддзі досвед нашай краіны, на тэрыторыі якой шмат стагоддзяў у міры і ўзаемаразуменні пражываюць прадстаўнікі розных рэлігійных канфесій, становіцца вельмі запатрабаваным у свеце.

П.Латушка таксама адзначыў, что Беларусь цярпела ад войнаў, але ніколі не ініцыявала ваенных дзеянняў, і з нашай зямлі ніколі не пачнецца вайна. І сёння беларускі сцяг развіваецца сярод сцягоў іншых краін у Трыўмфальнай аркі і ў саборы Нотр–Дам дэ Пары ў г.Парыжы як сімвал прызнання ролі і ахвяр беларускага народа ў Першай сусветнай вайне.

Выставу “Беларусь. Рэлігія. Талерантнасць” плануецца таксама прадставіць і ў іншых еўрапейскіх краінах.