Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Адкрыццё выставы «Беларусь 1914-1918. Вайна і мір» у Вілейскім краязнаўчым музеі

  • 19.10.2018

18 кастрычніка 2018 г. у Выставачный зале імя Н.Ю. Сілівановіча Вілейскага краязнаўчага музея адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы знакамітага гісторыка і калекцыянера Ўладзіміра Ліхадздедава «Беларусь 1914-1918. Вайна і мір», арганізаванай сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь. Прысвечаная 100-годдзю завяршэння Першай сусветнай вайны выстава была створана ў рамках аўтарскага праекта Уладзіміра Ліхадзедава «У пошуках страчанага» і ўжо дэманстравалася ў Мінску у верасні-кастрычніку 2018 г. На цырымоніі адкрыцця, якая прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы, прысутнічаў намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь А.В. Храмы.