Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

“ГОД ЛІТОЎСКАЙ АНІМАЦЫІ Ў СВЕЦЕ"

  • 04.11.2018

У якасці часткі культурнай праграмы XXV Мінскага МКФ "Лістапад" 4 лістапада а 15–й гадзіне ў выставачнай зале Музея гісторыі беларускага кіно – філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь – адбудзецца прэзентацыя ўнікальнага праекта "ГОД ЛІТОЎСКАЙ АНІМАЦЫІ Ў СВЕЦЕ. ВЯЛІКІ ТУР", прысвечанага 100–годдзю аднаўлення незалежнасці Літвы і будучаму 110–годдзю літоўскай анімацыі.

Вядома, што Уладзіслаў Старэвіч, заўзяты энтамолаг, які вырашыў здымаць фільмы з жыцця насякомых, у 1910 годзе ў Каўнасе (Літва) стварыў свой першы лялечны анімацыйны фільм пад назвай “Lucanus Cervus" і пачаў працу яшчэ над пяццю карцінамі, якую завяршыў пазней у Маскве. Мяркуецца, што ў азнаменаванне гэтай ганаровай даты на працягу бліжэйшых двух гадоў праект "Год літоўскай анімацыі ў свеце. Вялікі тур" будзе паказаны 110 разоў не толькі ў Літве, але і ў многіх іншых краінах, падарожжа па экранах якіх ён ужо пачаў – Вільня, Заграб, Штутгарт, Мінск…

Праект злучыў пад адной назвай рэтраспектыву лепшых кароткаметражных і поўнаметражных літоўскіх мультфільмаў розных гадоў і выставу выяўленчых матэрыялаў да іх, якія досыць поўна прадстаўляюць жанрава–тэматычныя асаблівасці і арыгінальную стылістычную экспрэсію анімацыі Літвы. Рэтраспектыва работ рэжысёраў розных пакаленняў (як вопытных прафесіяналаў, так і пачынаючых аўтараў) складаецца з трох блокаў – фільмаў для дзяцей, дарослых і дэбютна–студэнцкіх. Аснову экспазіцыі выставы складаюць разнастайныя працы літоўскіх кінематаграфістаў Ніёле Валадкявічутэ, Іллі Беразніцкаса, Юратэ Лейкайтэ–Ашкінене, Валентаса Ашкініса, а таксама карыкатуры Зянона Штэйніса.

Праект падрыхтаваны асацыяцыяй "Asifa Lietuva" сумесна з міжнародным фестывалем анімацыйных фільмаў ў Вільні "Tindirindis", Літоўскай гільдыяй аніматараў і Літоўскім кінацэнтрам і экспануецца ў Мінску пры падтрымцы Амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Прэзентацыі праекта будзе папярэднічаць прэс–канферэнцыя а 14–й гадзіне з удзелам гасцей – прадзюсара, рэжысёра і дырэктара МКФ анімацыйных фільмаў у Вільні "Tindirindis" Валентаса Ашкініса, прадзюсара і рэжысёра Юратэ Лейкайтэ–Ашкінене, прафесара Вільнюскай мастацкай акадэміі і рэжысёра анімацыі Іллі Беразніцкаса, сцэнарыста анімацыйных і дакументальных фільмаў і адміністратара Саюза кінематаграфістаў Літвы Відмантаса Гайгаласа.

Адрас: Музей гісторыі беларускага кіно, г. Мінск, вул. Свярдлова, 4

Час працы: штодня з 11.00 да 19.00

Даведкі па тэл. (8 017) 327–10–75, (8 029) 627–10–75

Кошт квіткоў для наведвання як выставачнай, так і экраннай частак праекта:

2 руб. – для дзяцей, школьнікаў і пенсіянераў;

2,5 руб. – для студэнтаў;

3 руб. – для дарослых.

Праграма відэапаказаў у рамках рэтраспектывы

«ГОД ЛІТОЎСКАЙ АНІМАЦЫІ Ў СВЕЦЕ»

10 ЛІСТАПАДА (субота)

12.00 – Частка 1: Анімацыйныя фільмы для дзяцей (68 хв.)

15.00 – Частка 2: Анімацыйныя фільмы для дарослых (78 хв.)

17.00 – Частка 3: Дэбютныя і студэнцкія анімацыйныя фільмы (81 хв.)

11 ЛІСТАПАДА (нядзеля)

12.00 – Частка 1: Анімацыйныя фільмы для дзяцей (68 хв.)

15.00 – Частка 2: Анімацыйныя фільмы для дарослых (78 хв.)

17.00 – Частка 3: Дэбютныя і студэнцкія анімацыйныя фільмы (81 хв.)

17 ЛІСТАПАДА (субота)

12.00 – Частка 1: Поўнаметражны анімацыйны фільм «Прыгоды Адысея» (117 хв.)

15.00 – Частка 2: Анімацыйныя фільмы для дарослых (78 хв.)

17.00 – Частка 3: Дэбютныя і студэнцкія анімацыйныя фільмы (81 хв.)

18 ЛІСТАПАДА (нядзеля)

12.00 – Частка 1: Поўнаметражны анімацыйны фільм «Прыгоды Адысея» (117 хв.)

15.00 – Частка 2: Анімацыйныя фільмы для дарослых (78 хв.)

17.00 – Частка 3: Дэбютныя і студэнцкія анімацыйныя фільмы (81 хв.)

24 ЛІСТАПАДА (субота)

12.00 – Частка 1: Анімацыйныя фільмы для дзяцей (68 хв.)

15.00 – Частка 2: Анімацыйныя фільмы для дарослых (78 хв.)

17.00 – Частка 3: Дэбютныя і студэнцкія анімацыйныя фільмы (81 хв.)

25 ЛІСТАПАДА (нядзеля)

12.00 – Частка 1: Анімацыйныя фільмы для дзяцей (68 хв.)

15.00 – Частка 2: Анімацыйныя фільмы для дарослых (78 хв.)

17.00 – Частка 3: Дэбютныя і студэнцкія анімацыйныя фільмы (81 хв.)

1 СНЕЖНЯ (субота)

12.00 – Частка 1: Поўнаметражны анімацыйны фільм «Залаты конь» (82 хв.)

15.00 – Частка 2: Анімацыйныя фільмы для дарослых (78 хв.)

17.00 – Частка 3: Дэбютныя і студэнцкія анімацыйныя фільмы (81 хв.)

2 СНЕЖНЯ (нядзеля)

8 СНЕЖНЯ (субота)

12.00 – Частка 1: Анімацыйныя фільмы для дзяцей (68 хв.)

15.00 – Частка 2: Анімацыйныя фільмы для дарослых (78 хв.)

17.00 – Частка 3: Дэбютныя і студэнцкія анімацыйныя фільмы (81 хв.)

9 СНЕЖНЯ (нядзеля)