Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Мастацтва Шакаладу"

  • 25.10.2018

З 25 кастрычніка па 8 студзеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь будзе працаваць выстава "Мастацтва Шакаладу".

У рамках сусветнага тура знакамітая выстава "Мастацтва Шакаладу" наведала больш за 20 гарадоў свету і прыцягнула звыш 1.000.000 наведвальнікаў. Цяпер жыхарам і гасцям горада Мінска прадастаўляецца ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з сапраўдным Мастацтвам Шакаладу.

За дадатковую плату можна навучыцца рабіць шакаладныя цуды сваімі рукамі на майстар-класах.

Канцэпцыя выставы – watch, touch, play, feel, shoot, smell азначае поўнае апусканне ў свет шакаладу. Дзіўныя шакаладныя экспанаты і кампазіцыі, спецыяльная 3D шакаладная фотазона, шакаладная гульнявая зона, шакаладныя майстар–класы, адукацыйны вопыт і многае іншае на выставе "Мастацтва Шакаладу".

"The Art of Chocolate International" – гэта кампанія, якая ведае, што шакалад – гэта не толькі салодкі і смачны прадукт. Шакалад – гэта дзіўны матэрыял, закліканы зрабіць наш свет больш выдатным, добрым і прыгожым.

Кошт квіткоў:

12 руб. – дарослыя;

10 руб. – студэнты, пенсіянеры;

8 руб. – школьнікі;

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. Карла Маркса, 12

Тэл.: 327–43–22